Казак (бронеаўтамабіль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казак
Выява
Названа ад казацтва
Краіна паходжання
Усяго выраблена 1
Распрацоўшчык Practika[d]
Дызайнер Practika[d]
Даўжыня
  • 5 475 міліметр[1]
Шырыня 1 950 міліметр[1]
Вышыня 2 300 міліметр[1]
Ride height 365 міліметр[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Казак» (укр.: «Козак») — сямейства украінскіх баявых браніраваных машын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Казак» распрацаваны навукова-вытворчым аб’яднаннем «Практыка»[2] ў ініцыятыўным парадку[3]. Галоўным канструктарам праекта з’яўляўся Яўген Малашын[4].

Упершыню прадстаўлены шырокай публіцы 24 жніўня 2009, на парадзе ў гонар Дня незалежнасці Украіны ў Кіеве[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчаны грузавы адсек.

Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў, размешчаных пад вуглом. Браніраванне забяспечвае абарону ад агню са стралковай зброі ў адпаведнасці са стандартам STANAG 4569 Level 1[6]. Лісты бранявой сталі — імпартныя, вытворчасці Швецыі[7]. Грузавы адсек не браніраваны. Дно браняванай капсулы падвойнае, яе ніжняя частка мае V-вобразную форму для павышэння супрацьміннай стойкасці[4].

На бронемашыну можа быць ўстаноўлена стралковая ўзбраенне[4]:

  • 7,62 мм кулямёт ПКМС з боекамплектам 2500 патронаў;
  • 12,7 мм буйнакаліберны кулямёт (НСВТ або КТ-12.7) з боекамплектам 450 або 500 патронаў;
  • 30-мм аўтаматычны гранатамёт (АГС-17 або КБА-117[8]) з боекамплектам 100 стрэлаў
  • 40-мм аўтаматычны гранатамёт УАГ-40 з боекамплектам 87 стрэлаў

Сілавая ўстаноўка — чатырохцыліндравы дызельны рухавік магутнасцю 176 к.с. ад 3-тоннага грузавіка Iveco Daily 55S18W. Каробка перадач ZF6S — шасціступеньчатая, механічная[6].

Варыянты і мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • СРМ-1 «Казак» на шасі грамадзянскага грузавіка IVECO Daily 55S18W 4x4 — шматмэтавы бронеаўтамабіль, які можа выкарыстоўвацца ў якасці паліцэйскай патрульнай машыны, армейскай разведвальнай або камандна-штабной машыны, у тым ліку для міратворчых сіл[4][9].
  • ББМ «Казак» на шасі армейскага грузавіка ГАЗ-66 — распрацоўка пачалася ў 2009 годзе[10].
  • «Kozak-2» (ён жа «Kozak-2014») на шасі грузавіка Iveco EuroCargo. Распрацаваны пры садзейнічанні IVECO, упершыню прадстаўлены 30 лістапада 2014[11][12]. Уяўляе сабой 15-тонны бронетранспарцёр з дызельным рухавіком Iveco (279 к.с.). Узровень абароны адпавядае STANAG 2. Грузападымальнасць бронемашыны складае 4 тоны, дэсантнае аддзяленне разлічана на 10 чалавек[13]. Прадугледжана магчымасць устаноўкі на бронемашыну дадатковага абсталявання (відэакамеры задняга агляду, цеплавізара, кандыцыянера, прыбора радыяцыйнай разведкі)[14].
  • Супрацьтанкавы комплекс «Скіф» на базе бронемашыны прадстаўлены ў красавіку 2013 года[15].
  • грамадзянскі варыянт[4]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г http://www.autocentre.ua/ac/auto/test-drive/kozak-ty-by-poshel-s-nim-v-razvedku-16003.html
  2. «Многофункциональный бронированный автомобиль „Козак“» Архівавана 10 чэрвеня 2013. / описание на сайте производителя
  3. Новые перспективы броневика «Козак» Архівавана 27 жніўня 2014. // «Auto-Consulting.UA» от 21 июля 2014
  4. а б в г д "Наконец, можно заказать и облегченную, гражданскую версию «Козака» – без брони, с кузовом из обычной стали"
    Игорь Широкун. «Козак»: Ты бы пошел с ним в разведку? Архівавана 13 красавіка 2014. / "Автоцентр", № 43 от 22 октября 2009
  5. Во время парада прошла премьера украинского ББМ «Козак» Архівавана 7 красавіка 2014. // «Autoconsulting.UA» от 25 августа 2009
  6. а б Тест-драйв: Козак, Козак-2, Кугар, Спартан Архівавана 12 чэрвеня 2015. // "Військове телебачення України" от 19 февраля 2015
  7. Украинский бронеавтомобиль «Козак» будут выпускать на новом шасси Архівавана 21 сакавіка 2015. // «Auto-Consulting.UA» от 19 сентября 2014
  8. «Гранатомет КБА-117 это не пехотный вариант, он предназначен для установки на боевой модуль бронетранспортеров и бронекатеров. Например, …может быть установлен вместо АГС17 на машины „Дозор“ и „Козак“» ГП КБ «АО» работает над созданием пехотного варианта КБА-117 Архівавана 26 чэрвеня 2015. // «Defense Express», 17 января 2014
  9. Федор Лапшин. Киевский Козак Архівавана 2 ліпеня 2014. // «Авторевю», № 18 (434), 2009
  10. Федор Лапшин.Киевский Козак Архівавана 2 ліпеня 2014. // «Авторевю», № 18 (434), 2009
  11. Аваков отчитался об успешном испытании украинско-итальянского броневика Архівавана 21 красавіка 2015. // "Взгляд.RU" от 30 ноября 2014
  12. Аваков показал новые броневики для армии, над которыми сейчас работает, - фото Архівавана 11 ліпеня 2015. // iPress.UA от 30 ноября 2014
  13. Ukraine's National Guard to acquire ten Kozak-2 armored vehicles // "Ukrainian Defense Review", № 2 (April - June 2015), page 3
  14. «Козак-2» підсилить підрозділи АТО // газета "Народна армія" від 22 квітня 2015
  15. В Украине разработали новый противотанковый комплекс на базе бронеавтомобиля Козак Архівавана 7 красавіка 2014. // "Военно-политическое обозрение" от 5 апреля 2013

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]