Half-Life: Opposing Force

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Half-Life: Opposing Force
Распрацоўшчыкі Gearbox Software[d] і Valve Corporation[d]
Выдавец Sierra Entertainment[d]
Частка серыі Half-Life[d]
Даты выпуску 1 лістапада 1999 і 30 сакавіка 2013
Жанры шутар ад першай асобы[d] і навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер Randy Pitchford[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Linux, macOS[1] і Windows[2]
Гульнявы рухавічок GoldSrc[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня[1]
Мовы інтэрфейсу англійская[3], французская[3], нямецкая[3] і карэйская[3]
Носьбіты аптычны дыск і лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная мыш і камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Half-Life: Opposing Force» (звычайна выкарыстоўваюць скарачэнні OF, OpFor, OpForce або Op4) — шутар ад першай асобы і самы вядомы дадатак да гульні Half-Life, распрацаваны кампаніяй Gearbox Software і выпушчаны Sierra Entertainment 31 кастрычніка 1999 года. Гэты дадатак прадстаўляе гульцу той жа сэтынг (свет і падзеі), што і арыгінал, з той толькі розніцай, што ігрок бярэ пад сваё кіраванне капрала Адрыяна Шэпарда, салдата спецпадраздзялення HECU.

У Opposing Force, як і ў арыгінальным Half-Life, прысутнічае сеткавая гульня. У маі 2000 года Valve Corporation і Gearbox выпусцілі спецыяльны дадатак для сеткавай гульні — Opposing Force: Capture the Flag, у якім дададзены рэжым «Capture the Flag» і новыя карты. Пазней гэты дадатак, як і сам OpFor, былі ўключаны ў рэліз Half-Life: Blue Shift.

У 2005 годзе Opposing Force выйшаў на Steam ў складзе набору Half-Life 1: Anthology. На тэрыторыі Беларусі і СНД гэты набор распаўсюджваецца кампаніяй «Бука».

Дэталёвае апісанне падзей (Opposing Force)[правіць | правіць зыходнік]

На шляху да Black Mesa верталёт, у якім ляціць капрал Адрыян Шэпард, збіваюць. Перш чым атрымаць загад, жаўнер губляе прытомнасць. Верталёт падае на агароджу, якая знаходзіцца пад напружаннем. Між выжылымі марпехамі і некалькімі вартыгонтамі завязваецца жорсткі бой. Адступаючы з месца крушэння, салдаты цягнуць з сабой Адрыяна, але атрымліваюць смяротныя раненні.

Глава 1: «Сардэчна запрашаем у Black Mesa»[правіць | правіць зыходнік]

Адрыян прыходзіць у сябе і высвятляе, што навукоўцы выратавалі яго і даставілі ў часовы шпіталь. Доктар паведамляе яму, што радыёстанцыя засталася на месцы крушэння, і прапануе паспрабаваць скарыстацца ёю, каб выклікаць падмогу. Адрыян узбройваецца і накіроўваецца да падбітага верталёту, сустракаючы на шляху ахоўны пункт, дзе Джы-Мэн інструктуе ахоўніка не адчыняць дзверы.

Адрыян знаходзіць радыёстанцыю і атрымлівае паведамленне ад нейкага марпеха аб тым, што з-за сур’ёзнага супраціву з боку непрыяцеля ваенныя сілы адступаюць з Black Mesa. Марпех гэтак жа раіць Шэпарду скарыстацца падземнай сістэмай чыгунак каб дабрацца да кропкі эвакуацыі. Адрыян спускаецца ў падземныя тунэлі і ідзе ў кірунку чыгуначных пуцей.

Адрыян знаходзіць чыгунку, але яна заблакаваная дзвярамі пажарнай бяспекі. Перш чым яму ўдаецца рушыць далей, пашкоджанне энергасістэмы прыводзіць да выбуху і затаплення пакоя радыеактыўнымі адкідамі, а адзіны выхад аказваецца зачынены. Джы-Мэн адкрывае дзверы, дазваляючы Адрыяну выратавацца.

Прабраўшыся праз разбураную секцыю чыгункі і зялёную жыжку, Адрыян знаходзіць паўрабочы цягнік.

Глава 2: «Мы адыходзім!»[правіць | правіць зыходнік]

Цягнік вязе Адрыяна праз сектар «Е» Падземнага транспартнага Узроўню «А» і хутка прыбывае да месца, дзе хаваюцца некалькі чалавек з ліку ахоўнага і навуковага персаналу. Салдат-Шокер расы X забівае ахоўніка і выкрадае навукоўца. Прайшоўшы гэту секцыю, Адрыян знаходзіць марскіх пяхотнікаў і кропку эвакуацыі.

Камандзір звязваецца па рацыі з Куперам і кажа яму што пачынаецца авіяўдар і што ён павінен дапамагчы з дакладным навядзеннем на цэль або знайсці сховішча. Далей, камандзір загадвае Адрыяну накіроўвацца да верталёту праз ангар і рыхтавацца да эвакуацыі. Аднак, перш чым Адрыян дасягае верталёта, Джы-Мэн апускае і замыкае вароты ангара.

Глава 3: «Зніклы ў баі»[правіць | правіць зыходнік]

Праз зону абслугоўвання трубаправода Адрыян трапляе ў Адміністрацыйны офіс і кафетэрый, а адтуль праз вентыляцыю да асноўных паветраабменных вентылятараў. Далей вентыляцыя прыводзіць яго ў зону аналізу афарбоўкі полымя, заражаную хэдкрабами. Шэпард выбухам прабівае падлогу і прабіраецца далей.

Вентыляцыя прыводзіць Адрыяна ў падземны гаражны комплекс. Асноўная частка комплексу зачынена «пячаткай», але сэрвісны ліфт і памяшканне рамонту транспарту адкрыты. Паміраючы марпех перасцерагае Шэпарда аб стварэннях (піт-Дронь), што перабілі яго групу.

Адрыян прабіраецца праз склады 2 і 3, праходзіць участак рамонту транспарту і трапляе ў шахту ліфта. Ён спускаецца на першы паверх, адключае сілкаванне другога ліфта і па кабелю падымаецца на трэці паверх. Прайшоўшы некалькі кабінетаў, ён у выніку знаходзіць радыёстанцыю. Прыняўшы паведамленне, стралок і інжынер, якіх таксама «забыліся», дапамагаюць Адрыяну прабрацца да наступнага ліфта.

Глава 4: «Агонь па сваіх»[правіць | правіць зыходнік]

Дабраўшыся да наступнага паверху офіса, Адрыян уступае ў бой з некалькімі вартыгонтамі і трапляе ў канферэнц-залу. Абваліўшаяся секцыя столі прыводзіць яго на пляцоўку тэхабслугоўвання.

Адрыян знаходзіць радыёстанцыю і чуе паведамленне салдата, які разам са сваёй групай адстрэльваецца ад «чорных аператыўнікаў». Узлезшы вышэй, капрал сустракае медыка, які расказвае яму аб іншым уваходзе ў сектар «Лямбда» і аб тым, што чыгуначная сістэма, якая знаходзіцца паблізу, павінна весці туды. Адрыян і медык ратуюць інжынера ад «чорных аператыўнікаў» і той выразае зачыненыя дзверы транспартнай сістэмы сектара «Лямбда».

Аб’ядноўваючыся з іншымі марпехамі, яны пераадольваюць супраціўленне «чорных аператыўнікаў» і шукаюць рэйкавую каляску. Знайшоўшы яе, Адрыян ідзе далей па транспартнай лініі і выяўляе што шлях «запячатаны». Ён вырашае прабірацца праз вентыляцыю.

Глава 5: «Мы не адны»[правіць | правіць зыходнік]

Выйшаўшы з вентыляцыі, Адрыян чуе, як вучоны прыспешвае Гордана Фрымена скокнуць у партал Зэн. Пасля тэлепартацыі Гордана пакой пачынае разбурацца. З’яўляецца новы партал і Адрыян скача ў яго.

Патрапіўшы ў Зэн, Адрыян, скачучы з астэроіда на астэроід, падбірае стрэльбу з трупа вучонага і прыходзіць да іншага парталу і скача ў яго.

Глава 6: «Аварыя на глыбіні»[правіць | правіць зыходнік]

Адрыян зноў з’яўляецца ў Black Mesa, на ўзроўні «B» Лабараторыі Вывучэння Гідрафаўны, дзе вывучаюць вадзяных істот з міру Ксенія. Вучоны праводзіць Адрыяна праз лабараторыі з п’яўкамі да прылады тэлепартацыі, якая пераносіць Шэпарда ў вобласць, дзе вывучаюць Іхтыязаўраў. Адбіўшы напад расы X, Адрыян пранікае ў басейн з Іхтыязаўрамі, які звязаны з дрэнажнай сістэмай Комплексу Біадома доследнай станцыі Black Mesa ў сектары «E».

Глава 7: «Чужая рэальнасць»[правіць | правіць зыходнік]

Выбраўшыся з дрэнажнай сістэмы, Адрыян накіроўваецца на Пляцоўку Назірання за Узорамі #01, дзе праводзіўся эксперымент па адаптацыі «ганчакоў вачэй» да зямных умоў, які абарвала атака расы X. Забіўшы салдат X, Адрыян ідзе ў размешчаны побач пакой вальераў для Узораў. Далей знаходзіцца сістэма ліфтаў, якая прыводзіць Адрыяна ў пакой кіравання Пляцоўкай Назірання за Узорамі # 02. Там, на пляцоўцы, прадстаўлена копія навакольнага асяроддзя свету Ксеня ў натуральную велічыню.

Прайшоўшы ў наступны пакой вальераў, Адрыян знаходзіць трох маладых асобін салдат-Шокераў, якія змяшчаюцца ў баках. Далей маленькая святлівая сфера прыводзіць Шэпарда ў пакой Упраўлення Дадзенымі Лабараторыі Выпрабавання Узораў, дзе чакае атрымальніка галаграфічнае паведамленне для нейкага Уолтэра. У паведамленні гаворка ідзе пра Узоры 1176 з суседніх вальераў: гэта барнакл, якога ўдалося зняць са свайго месца пражывання. Далей вальераў знаходзіцца Лабараторыя Выпрабаванняў BDRC-101 і пакоі віварыя, дзе вырошчваюць споры і барнаклаў.

Шэпард даходзіць да Пляцоўкі Назірання за Узорамі #03, дзе ўтрымліваюць двух дарослых асобін Тэнтакляў. Пляцоўка ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва і вентыляцыя адкрыта. Дзве сферы, якія свецяцца, ўлятаюць у вентыляцыю. Эдрыян ідзе за імі.

Вентыляцыя прыводзіць на пляцоўку тэхабслугоўвання. Дзверы сэрвіснага ліфта заблакаваны абвалінамі секцыі памоста, але марпехі былі тут і пакінулі радыёстанцыю. Адрыян прымае паведамленне ад салдата, які разам са сваім гуртам быў атакаваны гіганцкай чэрвепадобнай істотай у сектары збору адходаў. Адрыян адключае Першы Прапеллерны Блок і накіроўваецца да пазіцыі групы.

Глава 8: «Логава чарвяка»[правіць | правіць зыходнік]

Вентыляцыя прыводзіць Адрыяна да прэсу для смецця ў Зоне перапрацоўкі адходаў # 3 Black Mesa. Дзверы застаюцца закрытымі, пакуль Джы-Мэн не адкрые іх з пакоя назірання, размешчаным уверсе. Прайшоўшы праз дзверы, Адрыян знаходзіць групу мёртвых пехацінцаў у Басейне «A-03». Далей знаходзіцца адыходны Участак # 1 з басейнам размяшчэння адходаў. Там пасяліўся чарвяк. Ён заступае шлях для раскладнога моста, вядучага з гэтай галіны. Адрыян накіроўваецца ўніз, каб актываваць асноўны помпавы Рэдуктар на адыходным Участку #2 і асноўны Вентыль ціску на адыходным Участку #3.

Высветліўшы, што вядучыя да рэдуктара дзверы зачыненыя, Адрыян выкарыстоўвае іншы шлях — дрэнажную сістэму другога прэса для смецця. Дабраўшыся да рэдуктара, ён уключае помпу і вяртаецца на адыходны Участак #1.

Прайшоўшы на адыходны Участак # 3, Адрыян змагаецца з некалькімі піт-Дронь, адкрывае Паравыя Клапаны і выкручвае Вентыль ціску.

Калі ўсё задзейнічана, Адрыян злівае таксічныя адходы ў Басейн і чарвяк гіне. Шэпард актывуе мост і працягвае свой шлях далей, праз Калектар 03/01.

Глава 9: «Уніформа Факстрот»[правіць | правіць зыходнік]

Адрыян выбіраецца з калектара і аказваецца на перакрытай дарозе, дзе «чорныя аператыўнікі» выгружаюцца з грузавіка і замацоўваюцца на пазіцыі. Прарываючыся праз тэрыторыю, Шэпард выяўляе пралом у сцяне склада выбухоўкі. Ён рушыць далей і знаходзіць двух марпехаў, якіх снайперы загналі ў пастку. Абмінуўшы снайпераў, Адрыян уключаецца ў бітву паміж «чорнымі аператыўнікамі» і салдатамі-Шокер. Выявіўшы, што каналізацыя — адзіны шлях далей, ён спускаецца ўніз.

Штосьці прыводзіць да дэтанацыі выбухоўкі, і выбух замыкае Адрыяна ў каналізацыі, куды на гнездавыя ў вялікім ліку прыйшлі валтыгоры. Праклаўшы сабе шлях скрозь дарослых і маладых асобін, Адрыян з дапамогай групы марпехаў выбіраецца з падзямелля.

Вярнуўшыся да складоў выбухоўкі, Адрыян даведваецца ад марпеха аб баявых таварышах, якія чакаюць дапамогі на дамбе. Група капрала ўступае ў бой з салдатамі-Шокер і прарываецца ў кірунку дамбы.

У цэнтры дамбы варта прыкаваны ланцугамі і абкладзены выбухоўкай Гарганцюа. Марпехі беспаспяхова спрабуюць забіць яго агнём з аўтаматаў. На памосце рубкі кіравання турбінай Джы-Мэн размаўляе па радыётэлефоне. Ззаду яго партал, у які сцякаюцца маленькія выпраменьваючыя святло сферы. Джы-Мэн знікае, а марпехі гінуць пад агнём Гарганцюа. Адрыян узрывае зарады і праціскваецца ў вялікую трубу, адкрытую выбухам.

Глава 10: «Пасылка»[правіць | правіць зыходнік]

Паток унутры трубы падхапляе Адрыяна. Ён зносіць яго ўніз, да ўчастку пустыні, дзе два марпехі збіраюцца атакаваць пазіцыі «чорных аператыўнікаў». Яны напіхваюцца на вялікія сілы непрыяцеля і на вялікі мінамёт, які ахоўвае Арсенал. Уваход у Арсенал зачынены, затое адкрыта невялікае службовае памяшканне. У ім знаходзіцца радыёстанцыя, па якой Шэпард прымае паведамленне ад марпехаў, якіх атакавалі непадалёк ад бункера.

І вось пяхотнікі ўжо мёртвыя, затое адкрыты імі склеп прыводзіць Адрыяна да мінамёту. Прылада прарабляе дзірку ў варотах, якія зачыняюць уваход у Арсенал. Шэпард прарываецца з боем праз сілы салдат-Шокер і валтыгораў і аказваецца ў падземным памяшканні паркоўкі аўтамабіляў.

Прайшоўшы праз яшчэ адну сутычку «чорных аператыўнікаў» і расы X, Адрыян знаходзіць ахоўніка, які паведамляе салдату аб тым, што «чорныя» прыводзяць у дзеянне бомбу.

Адрыян спыняе «аператыўнікаў» і абясшкоджвае тэрмаядзерны зарад «Марк-IV». Зарад забяспечаны плутоневым дэтанатарам класа «C» і рэкамендуемая бяспечная дыстанцыя пры яго выбуху — 55 кіламетраў.

Цяпер зарад абясшкоджаны, і ахоўнік адмыкае дзверы. Ён папярэджвае Шэпарда, што адзіны магчымы шлях ляжыць праз складскі узровень # 4, дзе перад прыбыццём расы X абгрунтаваліся «чорныя аператыўнікі». Па шляху да ліфта, Адрыян бачыць, як Джы-Мэн зноў прыводзіць механізм бомбы ў дзеянне. Шлях назад зачынены і ў Адрыяна застаецца толькі адна магчымасць — рухацца на Узровень # 4.

Глава 11: «Сутыкненне светаў»[правіць | правіць зыходнік]

На складскім ўзроўні #4 Адрыян уступае ў бой з натоўпам «чорных аператыўнікаў», а потым і з расай X. Вакол лётаюць маленькія выпраменьваючыя святло сферы, якія ўсмоктваюцца ў вентыляцыю. Пасля таго, як усе ворагі аказваюцца пабітыя, яшчэ адзін ахоўнік адкрывае апошнія дзверы. Ён пускае Шэпарда да запасу ўзбраення і папярэджвае аб гіганцкім монстры наперадзе, які ўжо забіў некалькі пяхотнікаў. Адрыян спускаецца на ліфце ў велізарную паветраную выцяжную сістэму. Святлівых сфер вакол становіцца больш.

Далей размешчаны партал ружаватага адцення, у які апускаюцца дзесяткі агеньчыкаў. Калі яны ўсе аказваюцца паглынутыя, матэрыялізуецца чарвяк. Шэпард уступае ў доўгі бой супраць чарвяка і салдат-Шокер, якіх той пасылае. У канцы з мёртвага чарвяка пачынаюць вырывацца парталы. Самы вялікі ўдарае ў Адрыяна і выносіць яго.

Адрыян прыходзіць у сябе на верталёце, які ляціць ад Black Mesa, і бачыць перад сабой Джы-Мэна. Калі дзесьці ўдалечыні выбухае тэрмаядзерны зарад, Джы-Мэн кажа, што Black Mesa была перашкодай. Ён паведамляе Шэпарду што той будзе затрыманы каб прадухіліць уцечку інфармацыі пра інцыдэнт. Верталёт пераносіцца ў Зэн, а затым у пустую прастору, дзе Джы-Мэн уваходзіць у партал і пакідае Шэпарда аднаго.

Зноскі

  1. а б Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
  2. redump.org
  3. а б в г Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.