Heckler & Koch HK4

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
HK4
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Пісталет
Краіна: Сцяг Германіі ФРГ
Гады эксплуатацыі: з 1968
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Алекс Зідэль
Стварэнне прататыпу: 1967 год
Серыйны выпуск: 1968-1984 гады
Выраблялася: Сцяг Германіі Heckler & Koch
Характарыстыкі
Маса, кг: 0,52 кг
Даўжыня, мм: 157 мм
Даўжыня ствала, мм: 85 мм
Патроны:

.22 LR .25 ACP .32 ACP

.380 ACP
Боезабеспячэнне: Скрынчаты магазін на 7 ці 8 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 25 м
Прыцэл: нерэгулюймы
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

HK4 — кішэнны пісталет, упершыню прадстаўлены фірмай Heckler & Koch у 1967 годзе[1]. Дзяржаўныя арганізацыі атрымалі 12 000 пісталетаў калібру .32 ACP з пазначэннем P11 і серыйнымі нумарамі ад 40001 да 52400. Адметнасцю стала магчымасць змены ствала (калібру) без складаных інструментаў, і трывалую але лёгкую раму з цвёрда анадаванага алюмініевага сплаву.

Дызайн[правіць | правіць зыходнік]

HK4 - гэта ў асноўным дапрацаваны самазарадны пісталет Mauser HSc . Heckler & Koch былі знаёмыя з дызайнам HSc, паколькі многія з заснавальнікаў кампаніі Heckler & Koch былі супрацоўнікамі кампаніі Mauser-Werke Oberndorf AG да і пасля Другой сусветнай вайны.

Падобна HSc, у HK4 выкарыстоўваецца прамы зваротны механізм з курком падвойнага дзеяння і засцерагальнікам.

Пераключэнне паміж трыма рознымі патронамі цэнтральнага агню (.25 ACP (6,35-мм Браўнінг), .32 ACP (7,65-мм Браўнінг), .380 ACP) патрабуе проста замены ствала, зваротнай спружыны і магазіна. У выпадку перахода пад патроны кальцавага ўзгарання (.22 LR) таксама прадугледжвае аслаблення шрубы на затворнай раме.

Зрэдку дзяржальні вырабляліся з лёгкага металу (дзюралюмінію) ці штампаванай сталі; такія дзяржальні могуць аслабіцца пры выкарыстанні і нечакана зламацца падчас стральбы.

Выпуск[правіць | правіць зыходнік]

Пісталетам HK4 была распачата вытворчасць пісталетаў фірмай Heckler & Koch. Па сваёй базавай структуры і асноўных вытворчых працэсах HK4 заклаў аснову для свайго пераемніка, пісталета H&K P9S .

Дзякуючы высокай якасці вырабу і лёгкай змене калібра HK4 меў даволі вялікі поспех на рынку, хоць і не складаў сур'ёзнай канкурэнцыі больш вядомым пісталетам (напрыклад Walther PP ці PPK). Самым вялікім поспехам HK4 стала прыняцце яго ў якасці службовай зброі мытняй Заходняй Германіі.

Для грамадзянскага рынку было выраблена 26 550 штук (з серыйнымі нумарамі ад 10001 да 36550 [2]) і 12 400 для паліцыі Заходняй Германіі (з нумарамі ад 40001 да 52400 [2]). Яшчэ 8700 штук было зроблена для рынку ЗША (з вытворчымі нумарамі ад 001 да 8700 [2] і імпартавана кампаніяй Harrington & Richardson . У 1971 годзе было выраблена 2000 памятных асобнікаў з залатымі памятнымі таблічкамі і куркамі.[3]

Карыстальнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Heckler & Koch's 1st Handgun: The HK4 : (англ.). Guns.com. Праверана 5 лістапада 2022.
  2. а б в HKPRO: The HK4 Pistol. www.hkpro.com. Архівавана з першакрыніцы 11 August 2008. Праверана 12 January 2022.
  3. H&K HK4 Annex.
  4. HK-4 (22 кастрычніка 2010).