Даўжыня цела птушкі — 11,5 см. Самцы ў асноўным шэрай афарбоўкі, ніжняя частка цела ў іх святлейшая, горла чорнае, покрыўныя пёры крылаў чорныя, з трыма белымі палосамі. Хвост чорны, на канцы белы, на спіне белай плямы няма. Вочы светла-шэрыя, лапы шараватыя. У самак ніз цела белы, грудзі спярэшчаная шэрымі плямамі.
Распаўсюджаныя ў Калумбіі, Эквадоры, Перу, Венесуэле, Гаяне, Сурынаме, Французскай Гвіяне і Бразіліі. Жывуць на балотах і забалочаных лясах, у вільготных нізінных трапічных лясах і вільготных саванах, па берагах рэк і азёр. Сустракаюцца на вышыні да 700 м над узроўнем мора. Часта далучаюцца да змешаных зграй птушак. Жывяцца казуркамі і павукамі, якіх шукаюць у падлеску і над вадой, часам ідуць за вандроўнымі мурашкамі. Гняздо чашападобнае, глыбокае, зробленае з каранёў і лісця, размешчанае пад вялікім лістом, які служыць дахам для гнязда, звычайна падвешанае на сухой галінцы, якая звісае над вадой. У кладцы 2 яйкі.
Зноскі
↑Antbirds(нявызн.). IOC World Bird List Version 13.2. International Ornithologists' Union (2022). Праверана 28 жніўня 2023.