Kung Fury

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Kung FuryM:
англ.: Kung Fury
Постар фільма
Дэвід Сэндберг, рэжысёр і выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Лютасць кунга», на панэлі аб фільме на «Comic-Con International» у 2015 годзе ў Сан-Дыега.
Жанр кінакамедыя, баявік, фільм пра кунг-фу[d], навукова-фантастычны фільм[d] і рэтрафутурызм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
  • Лінус Андэрсан
  • Элені Янг
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
  • Юнас Эрнхіл
  • Марцін Ердэмальм
  • Матыас Андэрсан
Кінакампанія
  • Laser Unicorns
  • Lampray
Працягласць 31 хв.
Бюджэт 630 019 $[1]
Краіна
Мова англійская
Год 22 мая 2015 і 28 мая 2015
Наступны фільм Kung Fury 2[d]
IMDb ID 3472226
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Kung Fury» — кароткаметражны камедыйны баявік, створаны шведскім рэжысёрам Давідам Сандбергам, які таксама напісаў сцэнарый да фільма і граў у ім галоўную ролю. Фільм зняты ў стылістыцы папулярных у 1980-х гадах баявікоў аб паліцыіі і баявых адзінаборствах і з’яўляецца данінай павагі ім[2][3].

Грашовыя сродкі на стварэнне фільма былі сабраныя з дапамогай краўдфандзінгавага сэрвіса «Kickstarter»[4]. Пры дэклараванай мэце творцы фільма ў 200 тысяч праект сабраў 630 019 долараў. Канчатковая мэта ў 1 мільён долараў, патрэбная для стварэння паўнаметражнага фільма так і не была дасягнута.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе дэтэктыў паліцыі Маямі Кунг Ф’юры і яго напарнік Драган пераследвалі чырвонага ніндзя, але загнаны ў вугал злачынца разрубіў Драган ударам мяча напалам. Пасля гэтага ў Кунг Ф’юры ўдарыла маланка і ўкусіла кобра, у выніку чаго ён атрымаў звышсілу «абранага» кунг-фу, з дапамогай якой ён знішчыў чырвонага ніндзя. Праз некаторы час у Маямі ажылы аркадны аўтамат пачынае знішчаць усё навокал, і спыніць яго даручаюць Кунг Ф’юры, што ён паспяхова здзяйсняе, заадно знішчыўшы суцэльны квартал. Шэф паліцыі Маямі, надзвычай раз’юшаны разбурэннямі, патрабуе, каб Кунг надалей працаваў з напарнікам, і прызначае ў якасці такога — Трыцэракопа (паліцыянта з галавой трыцэратапса). Кунг Ф’юры адмаўляе патрабаванні шэфа, баючыся страціць чарговага напарніка і прапаноўвае свае ўмовы: працаваць ён згодны толькі самотна. У гэты момант шэфу паліцыі тэлефануе Адольф Гітлер з пляжу Маямі і, насміхаючыся над паліцыяй, расстрэльвае праз тэлефонную слухаўку увесь паліцэйскі пастарунак. Кунг Ф’юры знішчае слухаўку і, з дапамогай хакера Хакермана, дазнаецца кім быў нападнік. Кунг расказвае Хакерману легенду аб вялікім майстры кунг-фу 1940-х — Адольфе Гітлеры, Кунг-Фюрары, які прагнуў стаць «абраным» і адправіўся ў будучыню, каб расправіцца з Кунг Ф’юры. Каб Кунг Ф’юры сам знішчыў Гітлера, Хакерман выпраўляе яго ў мінулае, у Нацыстскую Германію, але памыляецца часам і Кунг Ф’юры трапляе на дагістарычную Зямлю, па якой шпацыраюць дыназаўры і вікінгі — ваяўніцы Барбарыанна і Катана. Ваяўніцы, выслухаўшы гісторыю Ф’юры, выклікаюць скандынаўскага бога Тора, які, скарыстаўшы свой молат, выпраўляе Кунга скрозь час у Германію 1940-х.

Ф’юры, прыбыўшы на базу Гітлера, у сутычцы знішчае значную колькасць яго прыхільнікаў, але Гітлер расстрэльвае Кунга з кулямёта. Адразу пасля гібелі Ф’юры, яму на дапамогу прыбываюць Тор, Хакерман, Трыцэракоп і ваяўніцы-вікінгі вярхом на дыназаўры. Усе разам яны знішчаюць усіх памагатых Гітлера. Ф’юры раптам ажывае ў выніку хакерскага ўзлома яго ран, і Гітлер спрабуе схіліць яго да супрацоўніцтва, але Кунг не паддаецца на ўгаворы і балючым ударам у пах нейтралізуе фюрэра. Канчаткова Гітлера дабівае Тор ударам М’ёльніра, прыхлопнуўшы фюрэра разам з залатым нацыстскім арлом, які спрабаваў прыкрыць фюрэра сваім целам.

Вярнуўшыся ў 1985 год Ф’юры зноў змагаецца з шалёным аркадным аўтаматам, але ўбачыўшы намаляваную на аўтамаце свастыку, разумее, што з Кунг Ф’юрэрам яшчё не скончана. Адольф Гітлер, тым часам, перасунуўшыся ў 1985 год праз удар молатам, пралятае на нацыстскім арле над Маямі і злобна рагоча.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Давід Сандберг Кунг Ф’юры
Ёрма Такконэ Адольф Гітлер / Кунг Ф’юрэр
Стывен Чу Драган, напарнік Кунг Ф’юры
Леапольд Нільсан Хакерман
Андрэас Калінг Тор (голас - Пер-Хенрык Арвідус)
Эрык Хёрнквіст Трыцэракоп (голас - Фрэнк Сандэрсан)
Пер-Хенрык Арвідус Шэф паліцыі
Элені Янг Барбарыанна
Хэленэ Альсан Катана (голас - Ясміна Сухонэн)
Эос Карлсан Чырвоны ніндзя
Магнус Бэтнэр Палкоўнік
Б’ёрн Густафсан Шараговы
Дэвід Хассельхофф Hoff 9000 (голас)
Фрэнк Сандэрсан Кобра

Збор сродкаў[правіць | правіць зыходнік]

Давід Сандберг — шведскі рэжысёр, які раней займаўся стварэннем музычных кліпаў і тэлевізійнай рэкламы. У 2012 годзе ён спыніў камерцыйную дзейнасць і сканцэнтраваў свае намаганні на стварэнне камедыйнага баевіка аб 1980-х гадах, натхнёны культавымі фільмамі тых часоў. Першапачаткова ён выдаткаваў 5 000 долараў для стварэння першага трэйлера свайго фільма, каб прыцягнуць увагу да сваёй ініцыятывы[4].

Пасля гэтага, у снежні 2013 года Сандберг распачаў кампанію на сбор сродкаў на «Kickstarter», ставячы мэту сабраць 200 000 долараў патрэбных яму для стварэння 30-хвіліннага фільма. Пазней была пастаўлена другая мэта ў памеры 1 мільён долараў, якія аўтар планаваў скарыстаць, каб ператварыць кароткаметражку ў поўнаметражны фільм. Другая мэта не была дасягнута, праект сабраў 630 019 долараў унёскаў ад 17 713 человек[4].

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны надзвычай абмежаванага бюджету Сандберг зняў большую частку сцэн фільма ў Умеа, Швецыя, выкарыстаўшы лічбавыя эфекты для рэплікацыі вуліц Маямі. Так як меўся толькі адзін камплект паліцэйскай формы падчас стварэння трэйлера, сцэны з удзелам паліцыі здымаліся асобна, і пазней былі сумешчаны ў адну. Адна толькі сцэна, дзе Ф’юры распраўляецца з дзясяткамі нацыстскіх салдат патрабавала кампазітынг сцэны з рухамі дублёра Сандберга разам з шасцюдзесяццю сцэнамі рухаў нападнікаў[4].

У ліпені 2014 года Сандберг аб’явіў, што ён і каманда пачынаюць новыя здымкі, з удзелам 30 інвестараў з «Kickstarter», якім абяцалі ўдзел у фільме ў якасці статыстаў. Здымкі адбываліся ў Стакгольме, у выніку было знята некалькі новых сцэн і трукаў[5].

Дзеля адпаведнасці атмасферы фільмаў 1980-х стваральнікі фільма змякчылі выразнасць стужкі і дадалі эфект зносу, каб стварыць ілюзію таго, што фільм дэманструецца на старым відэаплэеры, які грае зношаную VHS-касету.

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Kung Fury: Original Motion Picture Soundtrack
Вокладка альбома Various Artists «Kung Fury: Original Motion Picture Soundtrack» ()
Дэвід Сэндберг, рэжысёр і выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Лютасць кунга», на панэлі аб фільме на «Comic-Con International» у 2015 годзе ў Сан-Дыега.
Саўндтрэк Various Artists
Дата выпуску ліпень 8, 2015 (2015-07-08)
Жанр Synthwave
Працягласць 31 хв.
Прадзюсар
  • Mitch Murder
  • Lost Years
  • Betamaxx
  • Highway Superstar
  • Christoffer Ling
Краіна Сцяг Швецыі Швецыя
Лэйбл Universal Music Sweden

Музыку да фільма напісалі шведскія synthwave-музыкі Mitch Murder і Lost Years. Акрамя таго, частка кампазіцый была напісана Patrik Öberg, Christoffer Ling, Highway Superstar і Betamaxx[6]. Афіцыйна саўндтрэк плануецца да рэліза на кружэлцы 8 ліпеня 2015 года[7].

На песню «True Survivor» Дэвіда Хассельхоффа, якая гучыць падчас фінальных тытраў і стала адной з візітовак фільма, быў зняты відэакліп, што ўтрымлівае шэраг змененых кадраў з фільма з удзелам самога Дэвіда Хассельхоффа[8]. Відэа на песню, прэзентаванае на YouTube, на 3 ліпеня 2015 года сабрала больш за 13 мільёнаў праглядаў[9].

НазваАўтарArtist Працягласць
1. «Kung Fury» Mitch MurderMitch Murder  
2. «True Survivor» Jörgen Elofsson & Mitch MurderDavid Hasselhoff  
3. «West Side Lane» Lost YearsLost Years  
4. «Redlining 6th» BetamaxxBetamaxx  
5. «Face Puncher» Mitch MurderMitch Murder  
6. «The Final Stretch» Mitch MurderMitch Murder  
7. «Careful Shouting» Highway SuperstarHighway Superstar  
8. «Enter the Fury» Mitch MurderMitch Murder  
9. «Power Move» Mitch MurderMitch Murder  
10. «Phoenix Rising» Lost YearsLost Years  
11. «From the Future» Mitch MurderMitch Murder  
12. «Barbarianna» Christoffer LingChristoffer Ling  
13. «Nuclear» Lost YearsLost Years  

Рэліз[правіць | правіць зыходнік]

Фильм быў прэзентаваны ў Каннах 22 мая 2015 года на фестывалі «Quinzaine des réalisateurs[fr]»[10][11], які адбываўся ў той жа час, што і Канскі кінафестываль. Потым, 28 мая быў выкладзены ў Steam[12] и на YouTube[13]. Таксама ён дэманстраваўся на шведскім тэлеканале SVT2 і на «El Rey Network»[14].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.kickstarter.com/projects/kungfury/kung-fury
  2. Kristobak, Ryan (2013-12-29). "'Kung Fury' Is The Over-The-Top 80s Renegade Cop Movie We've Been Waiting For". The Huffington Post. Праверана 2014-01-06.
  3. "Wacky trailer for new action comedy Kung Fury released on Kickstarter". The Independent. 2013-12-27. Праверана 2014-01-06.
  4. а б в г Kung Fury. Kickstarter. Праверана 6 студзеня 2014.
  5. Sandberg, David. Progress!. Kickstarter (30 ліпеня 2014). Праверана 2 жніўня 2014.
  6. Kung Fury: Beyond Awesome. Future City Records (29 снежня 2013). Праверана 18 красавіка 2015.
  7. Kung Fury Original Motion Picture Soundtrack(недаступная спасылка). Kung Fury Official Online Store. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2015. Праверана 30 мая 2015.
  8. Kooser, Amanda. David Hasselhoff rides a T. rex in 'Kung Fury' music video 1. CNET (16 красавіка 2015). Праверана April 17, 2015.
  9. David Hasselhoff - True Survivor (from Kung Fury). DavidHasselhoffVEVO (16 красавіка 2015). Праверана May 30, 2015.
  10. Quinzaine des réalisateurs. Sélection 2015(недаступная спасылка). Quinzaine des réalisateurs (27 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2015. Праверана May 30, 2015.
  11. Debruge, Peter. 10 Reasons ‘Kung Fury’ Was the Most Awesome Project in Cannes. Variety (27 мая 2015). Праверана May 30, 2015.
  12. Kung Fury on Steam. Steam. Laser Unicorns. Праверана 28 May 2015.
  13. Kung Fury on YouTube. YouTube. Laser Unicorns. Праверана 30 May 2015.
  14. Bishop, Bryan. «The Insane '80s Action Short Kung Fury Is Jumping from Kickstarter to Your TV.» The Verge. Vox Media, 21 May 2015. Web. 24 May 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]