Latrodectus renivulvatus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Latrodectus renivulvatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Latrodectus renivulvatus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  859144
NCBI  256742
EOL  1187526

Latrodectus renivulvatus — від павукоў з сямейства павукоў-цянётнікаў (Theridiidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Палавы дымарфізм: самкі (10-11 мм) буйнейшыя за самцоў (4-5 мм). Мае 8 вачэй, размешчаных у 2 раўнамерныя шэрагі. Верхняя частка выцягнутая. Брушка пулепадобнай формы. Ногі ўмерана доўгія і стройныя, трэцяя пара — самая кароткая, пазбаўленая шчацінак.

Афарбоўка самак чорная са светлым узорам, які складаецца з папярочных палос. У больш сталых асобін ператвараецца ў суцэльную падоўжную шырокую паласу чырвонага колеру. У самцоў ўзор больш бледны — бялёсы і жаўтлявы. Жывот не мае плям, ногі — чорныя.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна сустракаецца пад смеццем у полі. Робіць павуцінне блізка ад зямлі, часта ў паглыбленнях. Палюе на лятучых і поўзаючых насякомых.

Яйцавыя мяшэчкі гладкія і круглыя бледна-жоўтага колеру.

Працягласць жыцця да 1 года.

Атрутнасць[правіць | правіць зыходнік]

Гэты павук вырабляе нейратаксічны яд, які можа паўплываць на нервовую сістэму. Сімптомы: пякучы боль на месцы ўкусу, цягліцавы боль, курчы, боль у жываце ці ў канечнасцях, асабліва цягліцах сцягна, мышцы жывата робяцца цвёрдымі, курчы і боль у цягліцах спіны; слабасць у нагах, цяжкасць хады, адчуванне звужэння грудных цягліц; часам галаўны боль. Пасля ўкусу пацыент звычайна неспакойны, узбуджаны і трывожны, у яго падвышаная патлівасць, падвышаны артэрыяльны ціск, часта ацёк твару і асабліва павекаў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Афрыцы, на Аравійскім паўвостраве і ў Іраку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Müller, G.J.; Wium, C.A.; Marks, C.J.; du Plessis, C.E.; Veale, D.J.H., «Spider bite in southern Africa: diagnosis and management», Continuing Medical Education, retrieved 2016-02-02