Leptogium imbricatum — альпійскі рэліктавы від лішайнікаў роду лептогій (Leptogium) з діз’юнктыўным арэалам. Сучасная бінамінальная назва была дадзена ў 1994 годзе[1].
Цела складаецца з лускавінак, якія перакрываюць адна адну як чарапіца. Яны ўтвараюць дзярновінкі да 3 см у дыяметры. Гладкія бліскучыя лускавінкі на кончыках вышчэрбленыя да 1,0 мм у шырыню. Колер ад блакітна-шэрага да цёмна-карычневага, асабліва на канцавых лускавінках. Ніжняя паверхня блакітна-шэрая з рэдкімі гіфальнымі вырастамі, якія прымацоўваюць лішайнік да субстрату. Водарасці роду {{bt-bellat|насток|Nostoc}} у целе лішчайніка ўтвараюць кароткія ланцужкі.