Nintendo DSi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіцыйная эмблема Nintendo DSi
Nintendo DSi
Распрацоўшчык Nintendo
Вытворца Nintendo
Тып Партатыўная гульнявая сістэма
Пакаленне Сёмае
Дата выхаду Сцяг Японіі 1 лістапада 2008
Сцяг Аўстраліі 2 красавіка 2009
Сцяг ЕС 3 красавіка 2009
Сцяг ЗША 5 красавіка 2009
Падтрымка прыпынена 31 сакавіка 2017
Прададзена штук 28 440 000[1]
Носьбіт Nintendo DSi Game Cards
Аперацыйная сістэма Nintendo DSi system software[d]
Анлайн-сэрвіс Club Nintendo
Бэстсэлер Big Hero 6: Battle in the Bay (23 студзеня 2015)
Папярэднік Nintendo DS Lite
Паслядоўнік Nintendo DSi XL
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nintendo DSi — партатыўная гульнявая сістэма кампаніі Nintendo, якая стала непасрэдным паслядоўнікам Nintendo DS Lite[2]. Распрацоўка DSi пачалася ў канцы 2006 года, і сістэма была прадстаўлена падчас канферэнцыі Nintendo у кастрычніку 2008 года ў Токіа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка Nintendo DSi была пачата ў канцы 2006 года. Каманда павінна была распрацаваць тэму для новага DS у тэрмін да прэзентацыі ў канцы снежня, а ў лютым 2007 года большасць спецыфікацый для чыпсэта павінны былі быць завершаны. 1 лістапада 2008 года DSi была выпушчана ў Японіі. Nintendo адгрузіла 200 тысяч адзінак для японскага запуску DSi і на працягу першых двух дзён больш за 170 тысяч адзінак былі прададзеныя.[3]

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • працэсар: ARM9 (133 МГц)
  • памяць: аператыўная — 16 МБ (флэш-памяць 256 МБ)
  • дысплей: 256 × 192 пікселяў
  • камера: 640 × 480 пікселяў
  • батарэя: 840 мАг (9—14 гадзін)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/library/historical_data/pdf/consolidated_sales_e1612.pdf
  2. ニンテンドーDSi LL:スペック. Nintendo. Праверана 21 красавіка 2017. (яп.)
  3. Nintendo продала полмиллиона DSi за первые 30 дней. CNews (2 снежня 2008). Праверана 21 красавіка 2017. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]