31 сакавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
31 сакавіка - дзевяносты (дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1770: Джэймс Кук, высветліўшы, што Новая Зеландыя з'яўляецца астраўной краінай, пакідае яе і бярэ курс на Аўстралію.
- 1889: Афіцыйнае адкрыццё Эйфелевай вежы.
- 1611: Атрады народнага апалчэння на чале з Д. Пажарскім вызвалілі Замаскварэчча ад польскіх інтэрвентаў і ўвайшлі ў Белы горад (у цэнтральнай частцы Масквы).
- 1940: Дванаццатай савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР
- 1966: У СССР ажыццёўлены паспяховы запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Месяца.
[правіць] Нарадзіліся
- 1499: Пій IV, папа рымскі (пам. 9.12.1565)
- 1519: Генрых II Валуа, кароль Францыі
- 1596: Рэнэ Дэкарт, французскі філосаф і матэматык (пам. 1650)
- 1635: Патрык Гордан, генерал і контр-адмірал, шатландзец па паходжанні на рускай службе, настаўнік Пятра I
- 1675: Бенедыкт XIV, Папа Рымскі
- 1685: Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазітар (пам. 1750)
- 1732: Франц Іозеф Гайдн, аўстрыйскі кампазітар (пам. 1809)
- 1839: Мікалай Пржавальскі, рускі географ і падарожнік
- 1872: Сяргей Паўлавіч Дзягілеў, рускі мастацкі і тэатральны дзеяч
- 1890: Уільям Лорэнс Брэг, аўстралійскі фізік
- 1910: Юзэф Буйноўскі, польскі паэт, гісторык літаратуры (пам. 2001)
- 1926: Джон Фаўлз, англійскі раманіст і эсэіст
- 1964: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік (пам. 10.2.2011)
- 1971: Юэн Макгрэгар, шатландскі акцёр
- 1972: Алехандра Аменабар, іспанскі кінарэжысёр
[правіць] Памерлі
- 1204: Аліенора Аквітанская, каралева Францыі
- 1547: Францыск I, кароль Францыі
- 1727: Ісак Ньютан, вялікі англійскі навуковец (нар. 1643)
- 1785: Антоній Тызенгаўз, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат
- 1904: Сцяпан Макараў, рускі віцэ-адмірал
- 1904: Васілій Верашчагін, рускі мастак-баталіст
- 1917: Эміль Адольф фон Берынг, нямецкі ўрач
- 1945: Ханс Фішэр, нямецкі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1930)
- 1969: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, этнограф, паэт (нар. 4.4.1893)
- 1970: Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка, савецкі ваенаначальнік
[правіць] Святкуюць
Мальта, Дзень свабоды (у гэты дзень у 1979 годзе скончылася брытанская прысутнасць на востраве, якая працягвалася 79 год).