Paradise Oskar

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксель Энстром
шведск.: Axel Ehnström
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1990(1990-10-23)[1] (33 гады)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, музыкант
Інструменты гітара
Жанры поп-музыка, соул, фолк
Псеўданімы Paradise Oskar
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Paradise Oskar (сапраўднае імя спевака — Аксель Энстром, шведск.: Axel Ehnström, нар. 23 кастрычніка 1990, Кірканумі, Фінляндыя) — шведскамоўны спявак і аўтар песень, які нарадзіўся і жыве ў Фінляндыі. Удзельнік конкурсу песні Еўрабачанне 2011.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1990 года ў Кірконумі — прыгарадзе Хельсінкі. Свой псеўданім Paradise Oskar (у прыкладным перакладзе — «Шчаслівы Оскар») спявак узяў з кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн «Расмус-валацуга», у якой Paradise Oskar — валацуга, які грае на акардэоне.[3][4] З восені 2010 года Аксель Энстром вучыцца ў Кансерваторыі поп- і джазавай музыкі ў Хельсінкі.[5]

Еўрабачанне 2011[правіць | правіць зыходнік]

Оскар прыняў удзел у другім паўфінале нацыянальнага адборачнага тура, дзе ён прайшоў у фінал разам з двума іншымі ўдзельнікамі. 12 лютага Оскар перамог у фінскім нацыянальным адборачным туры з песняй «Da Da Dam», атрымаўшы найбольшую колькасць SMS — 46,7 % галасоў. Такім чынам, ён атрымаў права прадстаўляць Фінляндыю на Конкурсе песні Еўрабачанне 2011 у Дзюсельдорфе (Германія) у маі 2011 года.[5]

10 мая ў першым паўфінале конкурсу песні «Еўрабачанне 2011», у якім бралі ўдзел 19 выканаўцаў, Оскар стаў адным з дзесяці пераможцаў і выйшаў у фінал конкурсу.[6] 14 мая ў фінале ён выступаў пад першым нумарам. У выніку галасавання набраў 57 балаў і заняў 21- е месца.[3] Пасля фіналу Оскар атрымаў прэмію ад журналістаў — «Крыштальнае Сэрца». На Еўрабачанні Оскар выступаў з гітарай вытворчасці гітарнай майстэрні «Ландола» з фінскага горада Піетарсаары, якая дасталася яму ў спадчыну ад бацькі.[7]

Зноскі

  1. Paradise Oskar // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Last.fm — 2002.
  3. а б Финляндия на Евровидении 2011: информация на официальном сайте конкурса Евровидение. (англ.) (Праверана 15 мая 2011)
  4. За Финляндию на «Евровидении» в Дюссельдорфе выступит «горячий финский парень»
  5. а б Paradise Oskar Архівавана 2 снежня 2010. // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. — 12 февраля 2011. (фін.) (Праверана 11 мая 2011)
  6. Paradise Oscar вышел в финал «Евровидения» // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 мая 2011. (Праверана 11 мая 2011)
  7. Гитара Paradise Oscar вызывает повышенный интерес // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 13 мая 2011. (Праверана 13 мая 2011)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]