Psathyrella aquatica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Psathyrella aquatica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Psathyrella aquatica J.L. Frank, Coffan & D. Southworth, 2010


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  484024
MB  511824

Psathyrella aquatica — від грыбоў сямейства Psathyrellaceae. Першы апісаны пласціністы грыб  (руск.), які ўтварае пладовыя целы і спораносіць пад вадой. Знойдзены ў 2005 годзе прафесарам Універсітэта Паўднёвага Арэгона Робертам Кофенам  (ВД), апісаны ў 2010 годзе у часопісе «Mycologia  (руск.)».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шапка званочкавая, дыяметрам 0,8-1,5 см, светла-карычневая або карычнявата-шэрая, часам з памяранцава-карычневым дыскам у цэнтры, гіграфанная, гладкая, можа быць пярэстая або баразнаватая.

Мякаць тонкая, ад светла-карычневай да памяранцава-карычневай, без выяўленага паху.

Ножка вышынёй 4 — 9,5 см і дыяметрам у верхняй частцы 1-2, 2 мм, да асновы патаўшчаецца да 1,8—3,2 мм, полая, кудзелістая, з пухнатымі рызаморфамі і лямцавым міцэліем, які выходзяць з асновы. Паверхня ножкі ад бялёсага да бледна-жоўтага колеру, пакрыта белымі або шараватымі валасінкамі.

Пласцінкі прырослыя, светла-карычневыя, шчыльна пакрытыя цёмнымі плямамі спор. Маюцца скарочаныя пласцінкі даўжынёй ад 1/4 да 1/2 радыусу шляпкі.

Рэшткі покрываў адсутнічаюць.

Споравы парашок пурпурна-чорны, споры гладкія, эліптычныя, з порай прарастання, пры мікраскапіраванні цёмна-чырвона-карычневыя (у вадзе або рэактыве Мельцэра), у растворы гідраксіду калію колер змяняецца на шэра-карычневы, у сернай кіслаце на бэзавы. Памеры спор 10-14×6-8 мкм, у сярэднім 12,3×6,9 мкм.

Базідыі булавападобныя, чатырохспоравыя, бясколерныя, памерамі 32-40×10-13 мкм. Хейлацыстыды ўздутыя, танкасценныя, бясколерныя, з завостраным апексам або даўгаватымі прыдаткамі, памерамі 25-45×10-18 мкм. Плеўрацыстыды рассеяныя, таксама ўздутыя, танкасценныя, бясколерныя, з завостраным апексам, памерамі 25-40×10-13 мкм. Каўлацыстыды размешчаны пучкамі, ад цыліндрычнай да ўздутай формы, тупыя, памерамі 32-40×10-13 мкм.

Пілеіпеліс клеткавай будовы, з адным пластом сферычных або ізадыяметрычных уздутых клетак дыяметрам 25-35 мкм, на «ножках» памерамі 30-50×3-5 мкм, пагружаных у траму шляпкі. Трама шляпкі складаецца з пераплеценых танкасценных гіф дыяметрам 8-15 мкм. Гіфы ножкі паралельныя, 35-70×8-14 мкм. Спражкі маюцца на міцэліі ў аснове ножкі, у іншых частках адсутнічаюць.

Экалогія і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома адзінае месца вырастання Psathyrella aquatica — верхняе цячэнне ракі Роўг у Арэгоне, ЗША, на тэрыторыі Нацыянальнага лесу  (руск.) «Рака Роўг – Сіскію  (англ.)». Пладовыя целы з’яўляюцца пад вадой на глыбіні да 0,5 метра, у месцах з хуткім і нават бурным цячэннем. Яны прымацоўваюцца да часціц глею, жвіру, рэшткаў драўніны, звычайна суседнічаюць з калоніямі воднага моху Scleropodium obtusifolium і цыянабактэрый роду Анабена (Anabaena). Пладовыя целы часта пакрытыя бурбалкамі газу, які ўтварае суцэльную «кішэню» пад капялюшыкам. Споры, якія вылучаюцца пласцінкамі, запасяцца на ніжняй паверхні гэтай бурбалкі.

Psathyrella aquatica — першы выяўлены пласціністы грыб, вядучы водны спосаб жыцця. Раней у прэсных водах былі добра вядомыя толькі ааміцэты, хітрыдыяміцэты (Chytridiomycota) і анаморфныя стадыі некаторых вышэйшых грыбоў (гіфаміцэты). З іншых грыбоў, якія ўтвараюць падводныя пладовыя целы вядома невялікая колькасць відаў аскаміцэтаў, што жывуць у азёрах Японіі, Тайланда і Коста-Рыкі, базідыяміцэт Gloiocephala aquatica з гладкім гіменафорам з Аргенціны і 11 відаў марскіх базідыяміцэтаў з дробнымі цыфелоіднымі пладовымі целамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Frank, Jonathan L.; Coffan, Robert A.; Southworth, Darlene. Aquatic gilled mushrooms: Psathyrella fruiting in the Rogue River in southern Oregon(англ.) // Mycologia. — 2010. — Vol. 102(1). — P. 93—107. — ISSN 0027-5514. — DOI:10.3852/07-190PMID 20120233.