Аднагадоваятравяністая расліна 5—15 см вышынёй. Лісце ў разетцы, лірападобна-рассечанае, з тупой няцотнай часціцай. Кветкавых стрэлак некалькі, зусім бязлістых або з 1—2 амаль лінейным лісцем. Пялёсткі белыя, 1,5-5 мм даўжынёй. Стручкі 3—3,5 мм даўжынёй, круглява-сэрцападобныя, з чоўнападобнымі, кіляватымі створкамі. 2n = 36.