Union Pacific Big Boy

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Union Pacific Big Boy

Клас 4000 чыгуні Union Pacific Railroad, больш вядомы як Big Boy (белар. "Бамбіза") — серыя сучлененых паравозаў тыпу 2-4-0 +0-4-2, якія будаваліся ў 1941-1944 гг. на паўночнаамерыканскім заводзе ALCO, пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара Ота Джэйбелмена (Otto Jabelmann). Былі створаны на аснове канструкцыі паравозаў Challenger тыпу 2-3-0 +0-3-2 і прызначаліся для праводкі цяжкіх грузавых цягнікоў праз хрыбет Уосач (Скалістыя горы). Першапачатковае пазначэнне паравозаў было Клас 4000 (Class 4000, бо іх нумарацыя пачыналася з № 4000), аднак у свеце яны больш вядомыя як Big Boy - менавіта такую назву напісаў крэйдай на адным з першых паравозаў серыі невядомы рабочы заводу. Пасля гэта мянушка трывала замацавалася за паравозамі дадзенай серыі.

Паравозы Big Boy з'яўляюцца самымі буйнымі серыйнымі паравозамі свету (даўжыня паравоза з тэндэрам - 132 футы 9 ¼ дзюймаў, або 40,47 метра) і другімі па велічыні ў гісторыі сусветнага паровозабудавання (пасля выпрабавальнага паравоза PRR S1), а таксама самымі цяжкімі лакаматывамі ў свеце (службовая маса паравоза з тэндэрам - 1.208.000 фунтаў, або 548,3 тоны).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]