Volkswagen Polo

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Volkswagen Polo — малалітражны перэднепрыводны аўтамабіль нямецкага аўтаканцэрна Volkswagen Group. У мадэльным шэрагу кампаніі Volkswagen з 1975 года.

За 34 гады выпушчана амаль 11 млн. VW Polo розных мадыфікацый.

Змест

Polo I (1975–1981) [правіць]

VW Polo (1975–1979)
VW Polo (1979–1981)

Аўтамабіль першага пакалення дэбютаваў у сакавіку 1975 года на выставе ў Гановеры і ўяўляў сабой бюджэтную мадыфікацыю трохдзвернага пярэднепрываднага хэтчбека Audi 50, які з'явіўся на год раней. Audi 50 і Volkswagen Polo розніліся толькі дэкорам, узроўнем абсталявання і рухавікамі: на Audi быў рухавік аб'ёмам 1,1 л (50 або 60 к.с.), а на Volkswagen — аб'ёмам 0,9 л (40 к.с.).

Рынак сустрэў Polo халаднавата, але ў 1976 годзе з'явілася мадыфікацыя з 50-моцным рухавіком аб'ёмам 1,1 л. Пасля чаго продажы пайшлі ўверх — Polo быў ​​прасцей і, адпаведна, танней за Audi[1]. З гэтае пары Polo пачынае выцясняць з рынку Audi 50. Толькі за перыяд 1977 – 1981 было выпушчана каля паўмільёна аўтамабіляў[2].

Для мадэлі былі даступныя тры рухавікі аб'ёмам 0,9 л, 1,1 л. і 1,3 л., аднак апошні быў даступны толькі для мадыфікацыі Polo GT[3].

З 1977 годзе на базе Polo з'явіўся дзвухдзверны седан, які атрымаў уласнае імя — Volkswagen Derby. Аўтамабіль меў багажнік ёмістасцю 515 л і быў аснашчаны 60-моцным рухавіком аб'ёмам 1,3 л.

У 1979 годзе аўтамабілі зведалі невялікі "фэйсліфтынг": у прыватнасці, была заменена рашотка радыятара, прыборная панэль, металічныя бампера сталі пластыкавымі, а ў Derby акрамя таго замест круглых фар з'явіліся прастакутныя.

Вытворчасць VW Polo і VW Derby першага пакалення працягвалася да 1981 года.

Polo II (1981—1994) [правіць]

У выніку глыбокай мадэрнізацыі ў канцы 1981 г. з'явіўся Volkswagen Polo другога пакалення. Ягоны кузаў быў падобны да ўніверсалу, але ўжо цераз некалькі месяцаў з'явіўся і традыцыйны хэтчбек (яго амбіцыйна назвалі Polo Coupe), і 2-х дзверны седан Polo Classic.

У 1983 г. сумарны аб'ём выпуску аўтамабіляў VW Polo перавысіў мільён, а праз год з'явілася бюджэтная камплектацыя Fox, якая не мела нават гадзінніка і прыкурывацеля (гэтую версію куплялі ў асноўным студэнты). Пазней гаму дапоўнілі «гарачы» хэтчбек Polo G40 з кампрэсарным маторам 1.3 (115 к.с.) і версія з віхракамерным дызелем 1.4 (45 к.с.) і пяціступеньчатай каробкай перадач. Перажыўшы рэстайлінг у 1990 г., другое пакаленне Polo выпускалася да 1994 г.

Polo III (1994—2001) [правіць]

Новае пакаленне было гатовае яшчэ ў канцы 1991 г. Але з меркаванняў маркетынгу прэм'ера адбылася толькі ў жніўні 1994 г. на аўтасалоне ў Парыжы.

Новы Polo стаў шырэйшым і вышэйшым. У спісе опцый з'явіліся франтальныя падушкі бяспекі, ABS, 4-х ступеньчаты «аўтамат», кандыцыянер.

У 1995 г. быў сабраны чатырохмільённы Polo, цераз два гады - пяцімільённы, а яшчэ цераз год выпуск перавысіў шэсць мільёнаў адзінак (з улікам седанаў і ўніверсалаў іспанскай зборкі).

Polo III "Harlekin" (1995–1996) [правіць]

У 1995 г. ў Еўропе была рэалізавана спецыяльная версія VW Polo — "Harlekin" ("Арлекіна"). Галоўным і незвычайным ў мадэлі было тое, што кожная панэль кузава мела асобны колер, які мяняўся ад чырвонага і жоўтага да фісташкавага зялёнага і сіняга колеру. Пры гэтым машыны фарбаваліся не хаатычным чынам: пакупнікам прапаноўвалася 4 канкрэтныя схемы афарбоўкі. У тэхнічным плане ніякіх змен не было: Harlekin абсталёўваўся тымі ж самымі рухавікамі, што і серыйныя Polo. Аўтамабіль быў скіраваны на экстравагантнага пакупніка, які жадаў быць унікальным. Аднак камерцыйнага поспеху тая версія Polo не атрымала, і ейны выпуск быў спынены ўжо цераз год - у 1996-м. Было выраблена каля 4 тыс. адзінак.

Polo IV (2001—2009) [правіць]

Polo чацвёртага пакалення дэбютаваў увосень 2001 г. на аўтасалоне ў Франкфурце.

Polo V (2009—...) [правіць]

Галерэя [правіць]

Зноскі

Гл. таксама [правіць]

Спасылкі [правіць]


Аўтамабілі Volkswagen для еўрапейскага рынку
Тып 1940er 1950er 1960er 1970er 1980er 1990er 2000er 2010er
5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3
A-клас Lupo Fox up!
B-клас Polo I Polo II Polo III Polo IV Polo V
Derby I Derby II
C-клас Typ 1 „Brezelkäfer“ Typ 1 „Ovali“ Typ 1 „Rechteckkäfer“ 1200/1300/1500 „Käfer“ 1302 „Käfer“ 1303 „Käfer“ 1200 „Käfer“ New Beetle Beetle
C-клас Golf I Golf II Golf III Golf IV Golf V Golf VI Golf VII
Jetta I Jetta II Vento Bora Jetta V Jetta VI
D-клас 1500/1600 (Typ 3) Passat B1 Passat B2 Passat B3 Passat B4 Passat B5 Passat B6 Passat B7
411/412 (Typ 4) Santana
K 70 CC
F-клас Phaeton
Купэ / Кабрыялеты Karmann-Ghia Typ 14 Scirocco I Scirocco II Scirocco III
Karmann-Ghia Typ 34 VW Porsche (914/4) Corrado Eos
Капактвэны Golf Plus
Touran
Мінівэны / Мікрааўтобусы Sharan I Sharan II
Typ 2
(T1)
Transporter
(T2)
Transporter
(T3)
Caravelle/Multivan
(T4)
Caravelle/Multivan
(T5)
Фургоны Typ 147
„Fridolin“
Caddy I Caddy II Caddy III
Пазадарожнікі Typ 181
„Kurierwagen“
Typ 183
„Iltis“
Golf Country Tiguan
Touareg I Touareg II
Пікапы Taro Amarok