Why not

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Why not
Жанры рок-музыка
Краіны

«Why Not»беларускі рок-гурт.

Гурт быў заснаваны ў Мінску ў 1993 годзе. Праіснаваў да 1995 года. У склад уваходзілі: Андрэй Краўчанка (гітара, вакал), Раман Пракапенка (бас-гітара) і Кірыл Мусінскі (барабаны).

У 1995 Why Not атрымаў Рок-карону ў намінацыі "Лепшы дэбют 94". У тым жа годзе яны выдалі свой першы і адзіны міні-альбом "Burning tree".

Музыка Why Not была спробай аб'яднаць сучасную англамоўную музыку з класічнымі рок-традыцыямі 6070х. Галоўнымі хітамі гурта сталі песні "In the garden" і "Revolution", хоць насамрэч усё 6 песень, якія ўвайшлі ў альбом "Burning tree", неаднаразова з'яўляліся на нацыянальным тэлебачанні і траплялі ў радыё-чарты.

Пасля распаду гурта ў 1995 годзе ўдзельнікі працягнулі музычную дзейнасць. Андрэй Краўчанка заснаваў уласны праект "Fairground", а Раман Пракапенка і Кірыл Мусінскі далучыліся да гурта "Буржуазія".

Why Not збіраліся разам яшчэ толькі аднойчы - у 2008 годзе, для таго каб даць невялікі канцэрт у Мінску для сяброў. На дадзены момант усе былыя ўдзельнікі Why Not занятыя ў розных музычных праектах за межамі Беларусі і не плануюць ізноў уз'яднацца. Андрэй Краўчанка і Раман Пракапенка займаюцца сольнай кар'ерай у ЗША (Раман Пракапенка ўвайшоў у склад прог-рок гурта Persephone's Dream у Пітсбургу), а Кірыл Мусінскі заснаваў незалежны праект Illumination Архівавана 27 студзеня 2022. у Берліне.