ZIGZAG

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ZIGZAG
Сольны канцэрт ZIGZAG, Мінск, Кастрычніцкая плошча, 25 жніўня 2011
Жанр рок
Гады 20032011
2016 — нашы дні
Краіны
Адкуль Мінск, Беларусь
Мова песень беларуская
Лэйбл БМАgroup ды інш.
Склад Ігар Загумёнаў - спеў, гітара, сінтэзатары;
Яна Гараніна - дуда (валынка), дудка, акарына, DJ;
Аляксей Ефрэменка - ударныя
Звязаныя праекты BLAGI MAT!!!

«ZIGZAG» (бел.: З Ігарам Загумёнавым) — беларускі рок-гурт, заснаваны ў горадзе Мінску у 2003 годзе Ігарам Загумёнавым. Калектыў працуе у стылях альтэрнатыўны рок, industrial, synthpop з элементамі беларускай этнічнай музыкі.

Калектыў выступаў на вялікай беларускай эстрадзе, у клубах і на вялікіх канцэртных пляцоўках роднага горада Мінска, выступаў у заходняй Еўропе і Афрыцы. У тым ліку на гала-канцэрце «СВЕТ БЕЗ МІН» у горадзе Найробі, Кенія.

Нягледзячы на ​​тое, што асноўная частка творчасці «ZIGZAG» — альтэрнатыўны рок з элементамі этнікі і электронікі, на Беларусі праект найбольш вядомы шырокай аўдыторыі сваімі лёгкімі кампазіцыямі, якія з 2006 года актыўна ратуюцца айчыннымі FM-станцыямі.

У след за поспехам на радыё пачаўся ўдзел у вялікіх канцэртах на адной сцэне з зоркамі беларускай эстрады, удзел у тэлешоў, ратацыя кліпаў на тэлеканалах. Рэжысёрам кліпа на песню «Song Of The Wave» выступіў па сваёй ініцыятыве генеральны прадзюсар «MTV Мінск» Валянцін Грышко.

Хлопцы вырашылі цалкам не паглыбляцца ў кан’юнктуру беларускай афіцыйнай эстрады каб засяродзіцца на эксперыментах з альтэрнатыўнай, і таксама этнічнай музыкай.

У 2010 годзе калектыў прадстаўляе публіцы свой новы праект «BLAGI MAT!!!». З гэтай назвай гурт грае сімбіёз electro punk і folk punk з правакацыйнымі востра-сацыяльнымі тэкстамі і, нягледзячы на ​​поўную адсутнасць падтрымкі з боку СМІ, дасягае ў клубах і на фестывалях яшчэ большага прызнання сярод беларускай моладзі, чым «ZIGZAG». Пры гэтым музыкі не выкарыстоўваюць для рэкламы свае раннія заслугі і ўспрымаюцца аўдыторыяй як новы гурт.

У апошнія гады з'яўлення новых трэкаў і жывыя выступы «ZIGZAG» бывалі нячастай з’явай у сувязі з занятасцю музыкаў у «BLAGI MAT!!!».

У жніўні 2011 года адбыўся апошні канцэрт «ZIGZAG». Гэта быў сольны канцэрт гурту на адкрытай летняй сцэне Палаца Рэспублікі (Мінск, Кастрычніцкая плошча).

У жніўні 2016 года калектыў заявіў аб магчымым хуткім вяртанні групы «ZIGZAG».

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у складанках[правіць | правіць зыходнік]

Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]