Арыстарх Апалонавіч Белапольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыстарх Апалонавіч Белапольскі
Дата нараджэння 1 (13) ліпеня 1854 ці 1854[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1934(1934-05-16)[2][3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астрафізік
Навуковая сфера астраномія і астрафізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Аляксандравіч Брадзіхін[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арыстарх Апалонавіч БЕЛАПО́ЛЬСКІ (руск.: Аристарх Аполлонович Белопольский; 13 ліпеня 1854, Масква — 16 мая 1934) — рускі і савецкі астрафізік, акадэмік РАН (1903).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1877). Са студэнцкіх гадоў працаваў ва ўніверсітэцкай астранамічнай абсерваторыі, потым у Пулкаўскай абсерваторыі (1888—1934, дырэктар: 1917—1919).

Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астрафізічных даследаваннях спектральным аналізам і фатаграфіяй, фатаграфуючы каметы, Месяц у час зацьменняў, сонечную карону, дэталі на паверхні Сонца. Эксперыментальна давёў магчымасць выкарыстання эфекта Доплера для вымярэння прамянёвай (радыяльнай) хуткасці нябесных целаў. Заўважыў у спектрах зменных зорак — цэфеід — зрух фазы між змяненнямі ў іх бляску і прамянёвай хуткасці, выкліканы іх пульсацыяй. У доследах з вымярэннямі прамянёвай хуткасці розных частак колцаў Сатурна давёў іх несуцэльную будову (1895, адначасова з іншымі астраномамі).

Склаў першы падручнік астрафізікі на рускай мове.

Зноскі

  1. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/belopolsky.htm
  2. Белопольский Аристарх Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Aristarch Apollonowitsch Belopolski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Белопольский Аристарх Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]