Цэгла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Цэгла з'яўляецца найбольш старажытным будаўнічым матэрыялам. Ужыванне апаленай цэглы ў дойлідстве і будаўніцтве ўзыходзіць у часы [[Старажытны Егіпет|Старажытнага Егіпта]], а таксама [[Вавілон]]а і [[Рым]]а, дзе з яе выкладваліся складаныя канструкцыі, накшталт [[арка|арак]] і скляпенняў. У [[Сярэднявечча]] цэглу пачалі выкарыстоўваць і для дэкаратыўнага аздабленья будынкаў.
Цэгла з'яўляецца найбольш старажытным будаўнічым матэрыялам. Ужыванне апаленай цэглы ў дойлідстве і будаўніцтве ўзыходзіць у часы [[Старажытны Егіпет|Старажытнага Егіпта]], а таксама [[Вавілон]]а і [[Рым]]а, дзе з яе выкладваліся складаныя канструкцыі, накшталт [[арка|арак]] і скляпенняў. У [[Сярэднявечча]] цэглу пачалі выкарыстоўваць і для дэкаратыўнага аздабленья будынкаў.

Технологія виготовлення сучасного цегли разюче відрізняється від стародавньої, але популярність цього будівельного матеріалу залишається як і раніше високою.<ref>[http://stroyka-gid.ru/supplies/kakoy-kirpich-luchshe-dlya-stroitelstva-doma.html Різновиди цегли]</ref>


=== Гісторыя вырабу цэглы на Беларусі ===
=== Гісторыя вырабу цэглы на Беларусі ===

Версія ад 01:59, 8 сакавіка 2019

Цэгла

Цэ́гла (с-в.-ням.: ziegel[1]) — штучны будаўнічы матэрыял у форме блокаў, зробленых з гліны, вапны, пяску і цэменту.

Блокі могуць быць розных памераў, аднак звычайныя суадносіны вышыні, шырыні і даўжыні — суадносна 1:2:4. Для надання цэгле неабходных уласцівасцей (трываласці, устойлівасці да марозу і вільгаці) выкарыстоўваюцца разнастайныя метады: сушка, абпальванне, апрацоўка парай.

Гісторыя

Цэгла з'яўляецца найбольш старажытным будаўнічым матэрыялам. Ужыванне апаленай цэглы ў дойлідстве і будаўніцтве ўзыходзіць у часы Старажытнага Егіпта, а таксама Вавілона і Рыма, дзе з яе выкладваліся складаныя канструкцыі, накшталт арак і скляпенняў. У Сярэднявечча цэглу пачалі выкарыстоўваць і для дэкаратыўнага аздабленья будынкаў.

Технологія виготовлення сучасного цегли разюче відрізняється від стародавньої, але популярність цього будівельного матеріалу залишається як і раніше високою.[2]

Гісторыя вырабу цэглы на Беларусі

Цагельні, адмысловыя прадпрыемствы па вырабу цэглы, на Беларусі ўтвараліся прынамсі ў тых мястэчках, дзе была гліна. У Мінску іх было каля 10. Амаль кожная цагліна пазначалася фірмовым кляймом гаспадара цагельні. Найбольш вядомымі былі цагельні Авербуха.

Па дадзеных за 1993 год, у Беларусі дзейнічалі 116 цагельняў з аб'ёмам вытворчасці 2,3 млрд штук умоўнай цэглы ў год. Да 2000 года засталося ўсяго 53 заводы, а вытворчасць упала да 0,8 млрд штук у год.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.635
  2. Різновиди цегли