Пясок
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку

Пясок (возера Мічыган)
Пясок — зярністая асадкавая горная парода. Вельмі часта складаецца з амаль чыстага мінерала кварца (рэчыва — дыяксід крэмнію).
Прыродны пясок[правіць | правіць зыходнік]
Прыродны пясок — друзлая сумесь зерняў памерам 0,10—5 мм, якая ўтварылася ў выніку разбурэння цвёрдых горных парод.
Прыродныя пяскі ў залежнасці ад генезісу могуць быць алювіяльнымі, дэлювіяльнымі, марскімі, азёрнымі, эолавымі. Пяскі, якія ўзніклі ў выніку дзейнасці вадаёмаў і вадацёкаў, маюць больш круглявую, абкатанную форму.
Цяжкі штучны пясок[правіць | правіць зыходнік]
Цяжкі штучны пясок — друзлая сумесь зерняў, якая атрымліваецца драбненнем цвёрдых і шчыльных горных парод. Форма зерняў драблёных пяскоў - востравугольная, а паверхня — шурпатая.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пясок // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2001. – Т. 13. – С. 162.
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.247 // Пясок
![]() |
Пясок на Вікісховішчы |
---|