Ігнат Габрыэлевіч Булгак
Ігнат Габрыэлевіч Булгак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1798 | ||||||
Смерць | 1848 | ||||||
Род | Булгакі | ||||||
Бацька | Габрыэль Булгак | ||||||
Маці | Фартуната Булгак | ||||||
Жонка | 1) Ізабэла Юзафаўна Слізень; 2) Тэрэза Юзафаўна Слізень | ||||||
Дзеці | Гл. у тэксце | ||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | Вайна 1812 года |
Ігнат Габрыэлевіч Булгак (1798 — 1848[1]) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская Імперыя), бабруйскі павятовы маршалак.
Заснавальнік палацавага комплексу Булгакаў у Жылічах[2].
Паходжанне
У 1785 г. Габрыэль Булгак, бацька Ігната, ажаніўся з Фартунатай Булгак, далёкай сваячаніцай з паралельнай галіны роду[1]. Гэты шлюб аб'яднаў род Булгакаў, а сукупную зямельную ўласнасць і капіталы сям'і, у тым ліку матчын пасаг — сядзібу ў Жылічах — успадкаваў Ігнат Булгак. Умовай атрымання спадчыны было заканчэнне ім універсітэта[1].
Біяграфія
Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт. Пасля ўдзельнічаў у вайне 1812 года і разам з рускай арміяй дайшоў да Парыжа[2].
Актыўна займаўся палітыкай, займаў пасады лідскага ротмістра і бабруйскага павятовага маршалка[2].
Будаўніцтва палаца Булгакаў
Падчас знаходжання ў Парыжы ў Ігната Булгака была магчымасць палюбавацца шэдэўрамі французскай архітэктуры. Акрамя таго ён сабраў нядрэнную калекцыю карцін вядомых еўрапейскіх майстроў. Пасля вяртання дадому, Ігнат змог ужыць увесь атрыманы вопыт. Ён арганізаваў паспяховую і эканамічна граматную гаспадарку плошчай да 30 га, а таксама пачаў будаўніцтва прыгожага палаца[2].
Сям'я
Ажаніўся з дачкой барысаўскага павятовага маршалка (1801—1803) Юзафа Мікалаевіча Слізеня Ізабэлай[1], а пасля яе хуткай смерці — з роднай сястрой першай жонкі Тэрэзай[3]. У выніку шлюбаў Ігнат Булгак не толькі стаў адзіным спадчыннікам усёй вялізнай маёмасці гэтага шляхецкага роду, але і здолеў заняць ганаровую пасаду свайго цесця[1].
Ігнат меў 5 сыноў і 4 дачкі, сярод іх малодшага сына Эдгара, які стаў спадчыннікам родавай сядзібы[2].
Зноскі
Літаратура
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.