Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазоўскі Дзмітрый Мікалаевіч
Дата нараджэння 9 жніўня 1959(1959-08-09) (64 гады)
Месца нараджэння Навінцы, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, тэхнік
Навуковая сфера будаўніцтва
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень Доктар тэхнічных навук
Навуковае званне Прафесар
Альма-матар Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ
Узнагароды

Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі (нар. 9 жніўня 1959, в. Навінцы, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (ПДУ) з 2003 года.


Біяграфія

Нарадзіўся 9 жніўня 1959 года у в.Навінцы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Наваполацкі політэхнічны інстітут (НПІ) па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае бадаўніцтва». З 1984 года навучаўся ў аспірантуры Навукова-даследчага інстытута бетона і жалезабетона (г. Масква, Расія). У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1988 года працаваў дацэнтам кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый НПІ (з 1993 года — Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, ПДУ). З 1996 года по 1998 год — дактарант Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2000 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара. З 1999 года па май 2003 года — дэкан інжынерна-будаўнічага факультета ПДУ. На працягу шэрагу гадоў працуе прафесарам кафедры будаўнічых канструкцый (па сумяшчальніцтву).

08.05.2003 г. загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 98к ад 03.05.2003 г. прызначаны рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дз.М.Лазоўскі абраны акадэмікам Беларускай акадэміі архітэктуры (Мінск, 2003 г.), акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі (Мінск, 2004 г.), акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква, 2005 г.), акадэмікам Міжднароднай інжынернай акадэміі (Масква, 2006 г.)[1].

Навуковая дзейнасть

Тэорыя і практыка будаўнічых канструкцый, ацэнка іх тэхнічнага стану ў працэсе эксплуатацыі і ўзмацнення.

Бібліяграфія

Аўтар больш 170 навуковых і навукова-метадычных работ, 18 аўтарскіх пасведчанняў.

  • Лазовский, Д.Н. Реконструкция сборного железобетонного перекрытия / Д.Н. Лазовский. – Витебск: Союз научных и инженерных обществ СССР, 1991. – 24 с.
  • Лазовский, Д.Н. Усиление железобетонных конструкций эксплуатируемых строительных сооружений / Д.Н. Лазовский. – Новополоцк: ПГУ, 1998. – 280с.: ил.

Узнагароды і прэміі

  • Медаль «За працоўныя заслугі».
  • Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2016»[2].
  • Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»[3].

Спасылкі

  1. Лазовский Дмитрий Николаевич
  2. «Человек года Витебщины»
  3. «Заслуженный работник образования Республики Беларусь»