Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі
Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, тэхнік |
Навуковая сфера | будаўніцтва[d] і будаўнічая механіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1999) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі (нар. 9 жніўня 1959, в. Навінцы, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2003-2021 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 жніўня 1959 года у в. Навінцы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Наваполацкі політэхнічны інстітут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае бадаўніцтва». З 1984 года навучаўся ў аспірантуры Навукова-даследчага інстытута бетона і жалезабетона ў Маскве. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1988 года працаваў дацэнтам кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый Наваполацкага політэхнічнага інстытута. З 1996 па 1998 гады — дактарант Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2000 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. З 1999 па 2003 гады — дэкан інжынерна-будаўнічага факультета Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу шэрагу гадоў працуе прафесарам кафедры будаўнічых канструкцый (па сумяшчальніцтву).
8 мая 2003 года загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прызначаны рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дзмітры Лазоўскі абраны акадэмікам Беларускай акадэміі архітэктуры (Мінск, 2003), акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі (Мінск, 2004), акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква, 2005), акадэмікам Міжднароднай інжынернай акадэміі (Масква, 2006)[1].
Навуковая дзейнасть
[правіць | правіць зыходнік]Тэорыя і практыка будаўнічых канструкцый, ацэнка іх тэхнічнага стану ў працэсе эксплуатацыі і ўзмацнення.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш 170 навуковых і навукова-метадычных работ, 18 аўтарскіх пасведчанняў.
- Лазовский, Д. Н. Реконструкция сборного железобетонного перекрытия / Д. Н. Лазовский. — Витебск: Союз научных и инженерных обществ СССР, 1991. — 24 с.
- Лазовский, Д. Н. Усиление железобетонных конструкций эксплуатируемых строительных сооружений / Д. Н. Лазовский. — Новополоцк: ПГУ, 1998. — 280с.: ил.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За працоўныя заслугі».
- Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2016»[2].
- Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»[3].
- Грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[4].
Зноскі
- ↑ Лазовский Дмитрий Николаевич Архівавана 17 жніўня 2018.
- ↑ «Человек года Витебщины» Архівавана 12 жніўня 2018.
- ↑ «Заслуженный работник образования Республики Беларусь» Архівавана 15 лістапада 2017.
- ↑ Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскай вобласці
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
- Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі
- Дэканы інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ