Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
(ПДУ)
Polatsk-state-university.jpg
Міжнародная назва:

Polotsk State University

Дэвіз:

Docendo discimus

Заснаваны:

1968

Рэктар:

Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі

Студэнты:

12 000

Бакалаўрыят:

33 спецыяльнасці

Магістратура:

25 спецыяльнасцей

Аспірантура:

22 спецыяльнасці

Юрыдычны адрас:

вул. Блахіна 29, 211446 Наваполацк, Віцебская вобл., Беларусь

Сайт:

psu.by

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў Беларусі. Гуманітарны факультет (спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія", "Англійская і нямецкая мовы", "Гісторыя", "Турызм і гасціннасць") і факультэт інфармацыйных тэхналогій знаходзяцца ў Полацку, гуманітарны (спецыяльнасць "Фізічная культура") і юрыдычны - у пасёлку Міжрэчча, усе астатнія — у Наваполацку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшая адукацыя ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём Рэчы Паспалитай Стэфанам Баторыем ў Полацку быў заснаваны езуіцкі калегіюм. 12 студзеня 1812 года ўказам Расійскага імператара Аляксандра I калегіум быў ператвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 гг. і з'яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту. З 1 студзеня 1974 года ён быў ператвораны ў Наваполацкі політэхнічны інстытут. 14 верасня 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут перайменаваны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 2005 года навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце адбываецца ў сценах былога езуіцкага калегіума ў Полацку. З 2016 года юрыдычны і спартыўна-педагагічны факультэт валодаюць уласным кампусам у паселку Міжрэчча ля Наваполацка. У 2017 годзе пачалася аптымізацыя факультэтаў універсітэта - ГФФ і СПФ былі аб'яднаныя ў гуманітарны факультэт (ГФ), а ФМіАТ і ІТФ - у механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ), частка спецыяльнасцяў была перададзена ў юрысдыкцыю інжэнерна-будаўнічага факультэта.

Універсітэт мае афіцыйныя сімвалы: сцяг, эмблему і гімн. Аўтарам слоў гімна Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з'яўляецца Генадзь Бураўкін.

Сучаснасць універсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 2016 год Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт аб'ядноўвае 11 факультэтаў, 29 кафедраў, магістратуру, аспірантуру, інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ва ўніверсітэце на спецыяльнасцях тэхнічнага, эканамічнага, гуманітарнага і педагагічнага профілю навучаецца каля 12 000 студэнтаў дзённай і завочнай формы і каля 300 замежных грамадзян.

Навучальны працэс і навуковую дзейнасць ажыццяўляюць 500 выкладчыкаў, з іх больш 20 дактароў і амаль 200 кандыдатаў навук.

Ва ўніверсітэце маецца 75 мультымедыя-аўдыторый, больш за 30 камп'ютарных класаў (больш за 500 пасадачных месцаў).

Выдаецца спецыялізаваны навуковы часопіс «Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта», які ўваходзіць у Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

Ва ўніверсітэце створаны і працуюць Народны студэнцкі тэатр «Арт», зборная каманда КВЗ, клуб інтэлектуальных гульняў «Рубон», студыя сольных спеваў «Настрой», студэнцкая відэастудыя «Канспект», калектыў сучаснага танца. Выходзіць студэнцкі бюлетэнь «Насцеж». Турыстычныя паслугі прадастаўляе Турыстычна-экскурсійны цэнтр, які месціцца ў цэнтры Полацка ў будынку былога езуіцкага калегіума.

Штогод у маі праводзіцца ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнага прыза «Крыніца ведаў», прымеркаваная да Дня ўніверсітэта.

Па дадзеных міжнароднага рэйтынгу Webometrics у 2016 годзе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт займае 16 месца сярод 58 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў і 6 634 месца сярод 22 000 вышэйшых навучальных устаноў па ўсім свеце.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інжынерна-будаўнічы факультэт
  • Гуманітарны факультэт
  • Механіка-тэхналагічны факультэт
  • Радыётэхнічны факультэт
  • Фінансава-эканамічны факультэт
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
  • Факультэт навучання замежных грамадзян

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]