Кротаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:29, 24 лістапада 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Кротаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Іванаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Кротава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 сакавіка 1959

Кро́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Кротава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 ліпеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Жабчыцкага раёна 14 кастрычніка 1957 года ў Іванаўскім раёне. Скасаваны 9 сакавіка 1959 года, тэрыторыя далучана да Дастоеўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.