Пінская вобласць
Пінская вобласць | |
---|---|
Пiнская вобласць | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Пінск |
Дата ўтварэння | 4 снежня 1939 |
Дата скасавання | 8 студзеня 1954 |
Насельніцтва (1941) | 533,6 тысяч чалавек [1] |
Плошча | 16,3 тысяч |
Пінская вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР з 1939 па 1954 гг. Утвораная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 года, пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Абласным цэнтрам стаў горад Пінск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У склад новастворанай Пінскай вобласці ўвайшлі Пінскі, Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы. 15 студзеня 1940 года паветы як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка былі ліквідаваныя пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР. 5 ліквідаваных паветаў рэструктурызавалі ў 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і Целяханскі[2][3].
Выдавалася абласная газета «Палеская праўда», 11 раённых і 12 палітаддзельных газет[1].
8 студзеня 1954 года вобласць была ліквідаваная і раёны перададзеныя ў Брэсцкую вобласць.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Старшынямі выканаўчага камітэта Пінскага абласнога савета былі:
- Аўксенцій Малахавіч Мінчанка (1939—1940)
- Іван Іванавіч Шараў (1940—1941)
- Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў (1943—?)[4]
- Сцяпан Іванавіч Красоўскі (1944—1946)
- Іван Захаравіч Сцяпанаў (1946—1948)
- Міхаіл Кузьміч Ільінкоўскі (1948—?)
- Аляксандр Васілевіч Шуёнак (1951—1952)
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ http://karta.brestobl.com/16pinsk/128.html
- ↑ Пастанова Бюро ЦК КП(б)Б № 168/9