Мехаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мехаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Езярышчанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мехавое
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 верасня 1960

Мехаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Мехавое.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Віраўлянскага і Кузьмінскага сельсаветаў.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.