16 верасня
Выгляд
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
16 верасня — дзвесце пяцьдзясят дзевяты (дзвесце шасцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1654: Расійскія войскі пасля працяглай аблогі занялі Смаленск, асноўную крэпасць Вялікага княства Літоўскага на ўсходзе.
- 1658: Заключаны Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і казацкім гетманам Іванам Выгоўскім.
- 1668: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян Казімір Ваза адрокся ад стальца.
- 1697: Аўгуст Моцны каранаваны на караля польскага і вялікага князя літоўскага.
- 1773: У Новую Шатландыю (Канада) прыбыў карабель «Гектар» з шатландскімі пасяленцамі, пачатак хвалі эміграцыі з Шатландыі ў Канаду.
- 1809: Рускае войска П.І. Баграціона перамагло турэцкае войска Мяхмед-пашы ля вёскі Раселат у ходзе руска-турэцкай войны 1806-1812 года.
- 1810: Пачалася вайна за незалежнасць Мексікі ад Іспаніі.
- 1907: У Санкт-Пецярбургу пачаў працу трамвай.
- 1908: Заснавана кампанія General Motors.
- 1943: Ад нямецка-фашыстскіх акупантаў вызвалены Ярцава, Ноўгарад-Северскі, Наварасійск.
- 1963: Утворана федэратыўная дзяржава Малайзія.
- 1975: Папуа — Новая Гвінея абвясціла незалежнасць ад Аўстраліі.
- 1991: Утвораны нацыянальны парк «Белавежская пушча».
- 1992: «Чорная серада» у Вялікабрытаніі — Джордж Сорас правёў спекуляцыйную атаку на фунт стэрлінгаў, знізіўшы яго кошт на 25%.
- 1999: Знікненне беларускага палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1651: Энгельберт Кемпфер, нямецкі падарожнік і натураліст
- 1745: Міхаіл Кутузаў, рускі палкаводзец, генерал-фельдмаршал
- 1859: Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 6.6.1934)
- 1861: Франц фон Мач, аўтрыйскі мастак
- 1876: Марвін Харт, амерыканскі баксёр
- 1888: Франс Эміль Сіланпяя, фінскі пісьменнік, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры
- 1891: Антон Баліцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч, публіцыст (пам. 31.10.1937)
- 1923: Лі Куан Ю, першы прэм’ер-міністр Сінгапура
- 1927: Пітэр Фальк, амерыканскі акцёр
- 1931: Пётр Лысенка, беларускі археолаг, даследчык культуры дрыгавічоў і Тураўскай зямлі
- 1938: Віктар Дашук, беларускі кінарэжысёр-дакументаліст
- 1947: Ілона Гузенбаўэр, аўстрыйская лёгкаатлетка
- 1952: Мікі Рурк, амерыканскі кінаакцёр
- 1966: Кевін Янг, амерыканскі лёгкаатлет
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 96: Даміцыян, імператар рымскі
- 655: Марцін I, Папа Рымскі
- 827: Валянцін, Папа Рымскі
- 1824: Людовік XVIII, кароль Францыі
- 1825: Францішак Карпінскі, польскі паэт, класік сентыменталізму, мемуарыст (нар. 4.10.1741)
- 1940: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (нар. 25.9.1875)
- 1945: Дэвід Янг Кэмеран, шатландскі мастак
- 1957: Цы Байшы, кітайскі мастак
- 1977: Марыя Калас, грэчаская спявачка
- 1980: Жан Піяжэ, швейцарскі псіхолаг
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны дзень аховы азонавага слоя
- Мексіка: Дзень Незалежнасці