Віцебская акруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебская акруга
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 26 ліпеня 1930
Насельніцтва
  • 583 400 чал. (1926)
Плошча
  • 11 400 км²
Віцебская акруга на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віцебская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241930 гг. Утворана 17 ліпеня 1924 г. У яе ўвайшлі цалкам былы Віцебскі павет і часткі Аршанскага, Гарадоцкага, Лепельскага, Полацкага і Сенненскага паветаў. Цэнтр — Віцебск. Плошча акругі 11,4 тыс. км². Насельніцтва 583,4 тыс. чал. (1926 г.).

Віцебская акруга ў 1925 годзе
Віцебская акруга ў 1928 годзе

Уключала 12 раёнаў:

3 гарады:

5 мястэчак:

20 жніўня 1924 г. раёны акругі падзелены на 131 сельсавет. 29 кастрычніка 1924 г. Лосвідскі раён перайменаваны ў Кузняцоўскі раён, які скасаваны 26 сакавіка 1927 г., яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Віцебскага раёна. 12 кастрычніка 1929 г. скасаваны Езярышчанскі раён, яго тэрыторыя аб’яднана з Гарадоцкім раёнам. Выдавалася акруговая газета «Заря Запада». Віцебская акруга скасавана 26 ліпеня 1930 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Камінскі, М. І. Віцебская акруга / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 322. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)

Зноскі