Канашынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:44, 28 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Канашынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гарадоцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Канашы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 снежня 1986

Канашынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Канашы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Казловіцкі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Казловічы. 21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Камароўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Камары. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Канашынскі, цэнтр перанесены ў вёску Канашы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў Гарадоцкім раёне. 10 снежня 1986 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вярэцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.