Вярэцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вярэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вярэчча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 598 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Вярэ́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вярэчча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 22 снежня 1960 года ў склад Бяскатаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Карнілы, Масееўка, Прывальні, Прывальні 2-я і Шандры)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вярэцкага сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 10 снежня 1986 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канашынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Загуззе, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка і Стырыкі)[3]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Стадолішчанскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 вёсак: Вярэчча, Дубрава, Забарок, Загуззе, Заналючык, Зарэчча, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка, Стаі, Стырыкі, Сяло.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 45. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 10 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.