Суражскі раён
Суражскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Янавічы |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Су́ражскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1960 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Сураж, з 1957 года — гарадскі пасёлак Янавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Сураж. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Ботаніцкі (Стаработаніцкі), Будніцкі, Запольскі, Казловіцкі, Князёўскі, Котаўскі, Краўцоўскі, Марчонкаўскі, Пудацкі, Пышнікоўскі, Суражскі, Янавіцкі. 29 кастрычніка 1924 года Будніцкі сельсавет перайменаваны ў Астроўскі. 21 жніўня 1925 года Князёўскі сельсавет перайменаваны ў Станькаўскі, Казловіцкі сельсавет — у Камароўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 15 лютага 1931 года да раёна далучаны Войтаўскі і Курынскі сельсаветы скасаванага Віцебскага раёна, 8 ліпеня 1931 года — Палоўскі і Шабраўскі сельсаветы скасаванага Мяжанскага раёна. 15 ліпеня 1935 года вёска Ноўка аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчкі Сураж і Янавічы аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў.
З сярэдзіны ліпеня 1941 года раён быў акупаваны нямецкімі войскамі. У лютым 1942 года у час Маскоўскай бітвы на тэрыторыі сучаснага Віцебскага раёна вялі баі часці 249-й стралковай дывізіі і 51-й стралковай брыгады 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту, якія наблізіліся да Віцебска на адлегласць каля 7 км, але потым, адышлі на тэрыторыю РСФСР[1].
10 сакавіка 1954 года статус рабочага пасёлка Ноўка паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Пышнікоўскі і Станькаўскі сельсаветы, Пудацкі сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі, Марчонкаўскі — у Балашоўскі, Камароўскі — у Канашынскі, Палоўскі — у Хмяльніцкі, Суражскі — у Тарасенскі. 10 верасня 1957 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Янавічы[2]. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, гарадскія пасёлкі Сураж і Янавічы, Астроўскі, Балашоўскі, Ботаніцкі, Войтаўскі, Запольскі, Котаўскі, Краўцоўскі, Курынскі, Навасёлкаўскі, Тарасенскі, Янавіцкі сельсаветы перададзены Віцебскаму раёну, Хмяльніцкі і Шабраўскі сельсаветы — Езярышчанскаму раёну, Канашынскі сельсавет — Гарадоцкаму раёну.
Старшыні райвыканкама
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Максімавіч Верташко (?—1941), загінуў пад бамбардзіроўкай[3].
Першыя сакратары райкама КП(б)Б
[правіць | правіць зыходнік]- С. М. Камароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii і фальклору, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Т. 10: Віцебская вобласць. Кн. 2 / [В. В. Віталёва і інш.; рэдакцыйная калегія: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі]. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 727 с.: каляр. іл., партр., гербы, карты. — С. 8. — ISBN 978-985-11-1126-4.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб перанясенні цэнтра Суражскага раёна, Віцебскай вобласці, з гарадскога пасёлка Сураж у гарадскі пасёлак Яновічы ад 10 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Жилянин, Я., Позняков, И., Лузгин, В. Без линии фронта / Я. Жилянин, И. Позняков, В. Лузгин; Лит. запись А. Колосова. — Минск: Беларусь, 1975. — 318 с., 12 л. ил.: ил.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 278. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Насевіч В. Л. Суражскі раён / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 448. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.