Скоржыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:18, 28 красавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Скоржыцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Шчучынскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Скоржыкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 11 ліпеня 1972

Ско́ржыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Скоржыкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ельненскі сельсавет у складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ельня. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Скоржыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Скоржыкі[1]. 11 ліпеня 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каменскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.