Дайлідскі сельсавет
Дайлідскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Іўеўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дайліды |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 3 мая 1962 |
Дайлі́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дайліды.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 мая 1962 года перайменаваны ў Іўеўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Іўе.
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.