Іўеўскі сельсавет
Іўеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 50 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Іўе (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 3 мая 1962 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 2 112 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
І́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 2000 г. гарадскі пасёлак) Іўе (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лукашынскага сельсавета[1].
3 мая 1962 года цэнтр Дайлідскага сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Іўе, а сельсавет перайменаваны ў Іўеўскі, у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Іўеўскага пассавета перададзены 19 населеных пунктаў (Вялікі Збойск, Галенава, Галяноўка, Ганаўшчына, Ганчары, Дзешавічы, Дзяманты, Дуды, Дындылішкі, Лукашына, Малы Збойск, Пазяняты, Паўлавічы, Саўгуці, Старчаняты, Стоневічы, Стрыжаняты, Шаптуны і Яславічы)[2]. У 1976 годзе ў склад Морынскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Збойск, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы і Яславічы), а ў склад сельсавета з Лаздунскага сельсавета перададзена вёска Ятаўтавічы[3]. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Ліпнішкаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Бярэзаўцы, Драбышы, Дунай, Едкавічы, Карпавічы, Красоўшчына, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[4]. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Морынскага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Морына, вёскі Бурдукі, Вялікія Сонтакі, Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Залейкі, Збойск, Каўкелі, Крывічы, Лугавая, Малыя Сонтакі, Масткі, Навасёлкі, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы, Яславічы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 2008 чалавек[6], з іх 70,6 % — беларусы, 27,8 % — палякі, 1,0 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 2112 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 245 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.