Перайсці да зместу

Іўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Іўе
Вуліца да касцёла
Вуліца да касцёла
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1444
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
145 м
Насельніцтва
  • ▼6 784 чал. (1 студзеня 2026)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231330
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229501000
Іўе (Беларусь)
Іўе
Іўе


Іўе (Гродзенская вобласць)
Іўе
Іўе


Мапа

І́ўе[2] (трансліт.: Iŭje, руск.: Ивье) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на рацэ Іўянка. За 158 км ад Гродні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі Ліда — Маладзечна, вузел аўтамабільных дарог на Мінск, Ліду, Навагрудак.

На думку В. Жучкевіча, назва горада паходзіць ад наймення дрэва іва (вярба) — іўе месца[3].

Пачатковая форма рачной назвы, на якой паселішча паўстала (цяпер Іўянка), засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў, — Vija[4], звязаная з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[5].

У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна Евай[6].

Вядома з пачатку XV ст. як велікакняжацкі двор. З 1444 г. належала земскаму маршалку літоўскаму Пятру Мантыгердавічу, у XVI—XIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 г. мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 гг. рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1561 г. у Іўі існавала 2-дзённая паншчына, а ў 1598 г. сяляне адпрацоўвалі 3 дні ў тыдзень з валокі[7]. У 1598 г. у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардзінцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сярэдзіне XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 г. у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 г. — горад.

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 2828 чал.[8]
  • XX стагоддзе: 1971 год — 5000 чал.[8]; 1995 год — 8,9 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2015 год — 7801 чал.[9]; 2016 год — 7712 чал.[10]; 2017 год — 7630 чал.[11]; 2018 год — 7702 чал.; 2023 год — 7243 чал.; 2025 год — 6906 чал.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ Численность населения на 1 января 2026 г. и среднегодовая численность населения за 2025 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, посёлков городского типа — Минск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2026. — 30 с.
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 144.
  4. ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544.
  5. ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380.
  6. ↑ І. П. Крэнь. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Архівавана 6 сакавіка 2007. // Віртуальная Іўеўшчына
  7. ↑ Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 1468. — Арк. 15.
  8. 1 2 3 Беларусь 1995.
  9. ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.