Свята-Петра-Паўлаўская царква (Жукаўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
54°11′01″ пн. ш. 27°30′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Жукаўка
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Будаўніцтва 1824
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Жукаўка Мінскага раёна.

Гісторыя

На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва, адноўлена ў 1990-я гады.

Архітэктура

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. 1-зрубны храм пераходзіць у трохгранную апсіду. Да фасада далучаны прытвор, завершаны над двухсхільным дахам макаўкай. Над франтонам фасада ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Перад храмам адасоблена пастаўлена драўляная званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі — чатырохграннае двух'яруснае збудаванне пад шатровым дахам.

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі