Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Тракай)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
літ.: Trakų Švč. Mergelės Marijos Apsilankymo bazilika
54°38′34,30″ пн. ш. 24°56′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Тракай
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Благачынне Q12675235?
Архітэктурны стыль готыка і «сармацкае» барока
Заснавальнік Вітаўт Вялікі
Дата заснавання 1409
Будаўніцтва 14091718 гады
Рэліквіі і святыні абраз Маці Божай Троцкай
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у горадзе Тракай (Літва). Помнік архітэктуры готыкі і сталага або «сармацкага» барока. У касцёле захоўваецца абраз Маці Божай Троцкай.

Гісторыя

Касцёл заснаваны Вітаўтам Вялікім у 1409 годзе. У 1655 годзе храм быў значна пашкоджаны. У 1700 годзе дабудавана капліца Ромераў, якія валодалі маёнткамі ў вахоліцах Трокаў[1]. У 1718 годзе будынак зноў асвечаны пасля перабудовы ў стылі барока.

Архітэктура

Бакавы фасад касцёла
Інтэр'ер касцёла

Адзін з найбольш ранніх каталіцкіх храмаў у Вялікім княстве Літоўскім, Тракайскі касцёл мае рысы будаўнічага прымітыву: моцна перакошаны план асноўнага аб'ёму і апсіды.

Касцёл мае простую трохнефавую залавую структуру асноўнага аб'ёму, пяцігранную апсіду прэзбітэрыя і невялікую рызніцу з правага боку ад апсіды. Чатырохгранныя вежы на галоўным фасадзе маюць пазнейшае паходжанне. Па сваёй структуры блізкі да касцёлаў у Кедайняі і Меркінесе.

Спасылкі

  1. Kościół Witolda w Trokach