Тракай

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Тракай)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Тракай
літ.: Trakai
Герб
Герб
Trakai-bridge.jpg
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
  • 11,5 км²
Вышыня цэнтра
155 м
Насельніцтва
  • 4 430 чал. (2017)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-21001
Афіцыйны сайт
Тракай на карце Літвы
Тракай (Літва)
Тракай

Трака́й (літ.: Trakai, традыцыйная беларуская назва — Трокі, польск.: Troki) — горад у Літве, знаходзіцца на захад ад Вільнюса, паміж Тракайскімі азёрамі.

Колькасць насельніцтва — 6,1 тыс. чал. (2001).

Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя. У горадзе ёсць прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці. Тракай — важны турыстычны цэнтр сучаснай Літвы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Трокі былі заснаваныя ў ХІІ стагоддзі. У XIV—XV стагоддзях яны сталі значным палітычным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыяй вялікіх князёў — з 1320 года Гедзіміна, з 1341 года Кейстута, потым Вітаўта. Апошні перасяліў сюды караімаў, якія жывуць у горадзе і цяпер. У 1409 годзе Трокі атрымалі гарадскія правы, у 1413—1795 гадах горад быў цэнтрам Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Трокі перайшлі да Расійскай імперыі. Да 1920 года горад знаходзіўся ў складзе Віленскай губерні. Затым Трокі на некаторы час апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920—1922), потым належалі да Польшчы, а з кастрычніка 1939 года перайшлі да Літвы.

Старая частка горада (да XV стагоддзя) з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]