Абраз Маці Божай Троцкай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маці Божая Троцкай
Дата з'яўлення: сяр. XV ст.
Месца знаходжання: Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Тракай, Літва

Абраз Маці Божай Троцкай (Мадонна Тракайская) — каталіцкая ікона. Знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Тракаі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Абраз напісаны ў сярэдзіне XV стагоддзя і часткова перапісаны ў пачатку XVII ст., хоць паводле легенды, гэта дар ад візантыйскага імператара Мануіла II Вітаўту з нагоды яго хрышчэння.

4 верасня 1718, праз год пасля каранацыі Маці Божай Чанстахоўскай, з дазволу Папы Клімента XI біскуп віленскі Канстанцін Казімір Бжастоўскі здзейсніў каранацыю абраза Маці Божай Троцкай. Гэта быў другі абраз Маці Божай каранаваны папскімі каронамі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Перад троцкім абразам Маці Божай маліліся Стэфан Чарнецкі, каралі Ян Казімір і Ян III Сабескі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Алтар з абразам Маці Божай Троцкай

На абразе намалявана Маці Божая, якая правай рукой падтрымлівае дзіцятка Ісуса, які сядзіць на яе каленах, а левай трымае галінку з трыма кветкамі.

У абразе прыкметныя гатычныя і рэнесансныя элементы. Ён спалучае старажытную іканаграфію з новымі для мясцовага іканапісу, навеянамі еўрапейскім мастацтвам формамі[1].

Абраз, які літоўскія даследчыкі лічаць беларускім[2], вызначаецца светлым лёгкім каларытам, мяккасцю форм і характэрнасцю тыпажу. Перадача індывідуальных рыс характару настолькі канкрэтная, а адчувальнасць фактуры жывога цела настолькі шчырая, што твор больш падобны на партрэт, чым на абраз[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.
  2. Адомонис Т. Искусство Литвы. — У кн.: Искусство народов СССР XIV—XVII веков. М., 1977;

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.
  • Przewodnik po sanktuariach maryjnych. Z dawna Polski tyś Królową, Szymanów 1996.
  • A. Dylewski, M. Masłowski, B. Piotrowski, J. Swajdo, P. Wójcik: Litwa, Łotwa, Estonia i obwód kaliningradzki. Praktyczny przewodnik. Bielsko-Biała: Pascal, 2008. ISBN 978-83-7513-148-2.