Жалва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:46, 1 лютага 2020, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Пазэльва у Жалва)
Мястэчка
Жалва
літ.: Želva
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Жалва
Плошча
  • 2,73 км²
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
  • 457 чал. (2011)
Часавы пояс
Жалва на карце Літвы
Жалва (Літва)
Жалва

Жа́лва[1] (літ.: Želva, традыцыйная беларуская назва — Пазэльва) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Жалваўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Жальвяле (Зэльве), за 22 км на ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 457 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Пазэльве было 30 будынкаў.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 300 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 457 чал.

Славутасці

  • Касцёл Святога Ігнація Лаёлы (1892)

Зноскі

Спасылкі