Жалва
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Жа́лва[1] (літ.: Želva, традыцыйная беларуская назва — Пазэльва) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Жалваўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Жальвяле (Зэльве), за 22 км на ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 457 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Пазэльве было 30 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1859 год — 300 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 457 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Ігнація Лаёлы (1892)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аарон Клуг (1926—2018) — брытанскі і паўднёваафрыканскі вучоны, біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1982).
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 899.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жалва
- Пазельва на сайце Radzima.org