Свята-Мікалаеўская царква (Чарасы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:20, 1 сакавіка 2020, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (→‎top: clean up, перанесена: = Полацкая і Глыбоцкая епархія → = Полацкая і Глыбоцкая з дапамогай AWB)
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
55°37′45″ пн. ш. 27°43′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Чарасы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае
Архітэктурны стыль руска-візантыйская архітэктура
Будаўніцтва 18851886 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Чарасы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1885 — 86 гг. з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Шмат’ярусная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шатровай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага культавага дойлідства — какошнікі, кілепадобныя аркі. Уваход вырашаны магутным арачным парталам на пілонах, акаймаваным кілепадобнай ліштвай.

Інтэр’ер

Абразы мяжы 18 — 19 ст. «Мікалай Цудатворац» і «Цуд Георгія аб змеі».

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі