Мацей Кунцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацей Кунцэвіч
польск.: Maciej Kuncewicz
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння каля 1620
Месца нараджэння Літва
Дата смерці каля 1655

Мацей Кунцэвіч (польск.: Maciej Kuncewicz; каля 1620, Літва – каля 1655) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 ліпеня 1637 г. у Вільні. Пасля навіцыяту, верагодна, авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам Яна Вышковіча ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1639–1640). Вывучаў філасофію (1641–1644) і тэалогію (1647–1651) у Віленскай акадэміі. У 1640–1641 і 1644–1647 гг. у езуіцкіх школах выкладаў сам.

Пасля высвячэння на ксяндза тры гады выкдладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. Скончыў курс ордэнскай духоўнасці (ІІІ прабацыя) у Нясвіжы і заняў пасаду прафесара рыторыкі ў настаўніцкай семінарыі для езуітаў у Навагрудку (1653–1654). Лёс пасля 1654 г. невядомы. Верагодна, разам з іншымі навагрудскімі езуітамі загінуў у час вайны з Расійскай дзяржавай[1].

Зноскі

  1. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 93.

Літаратура

  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.