Ян Вышковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Вышковіч
польск.: Jan Wyszkowicz (Wiszkowicz)
Дата нараджэння 1603
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1649(1649-06-26)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы
Альма-матар

Ян Вышковіч (Вішковіч) (польск.: Jan Wyszkowicz (Wiszkowicz); каля 1603, Мазовія — 26 чэрвеня 1649, Вільня) — езуіцкі святар і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння курса паэтыкі ў езуіцкіх школах 29 жніўня 1621 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Вытрымаўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1621—1623), у Полацку праходзіў навучанне ў настаўніцкай семінарыі езуітаў пад кіраўніцтвам Валенція Кёльнскага (1623—1625). Вывучаў філасофію (1625—1628) і тэалогію (1631—1635) у Віленскай акадэміі. У Вільні быў высвечаны на ксяндза[1].

У 1628 г. пачаў педагагічную кар’еру як выкладчык паэтыкі і рыторыкі, у тым ліку працаваў у Полацкім езуіцкім калегіуме (1628—1630)[1]. З 1638 па 1641 гг. — прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі (Полацк). У апошнія гады жыцця узначальваў Аршанскі езуіцкі калегіум (1641—1646), а потым служыў сакратаром правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1646—1649)[2].

Зноскі

  1. а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 163.
  2. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.