Марыя Тарноўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Тарноўская
Марыя Тарноўская, перамовы аб эвакуацыі грамадскага насельніцтва, верасень 1944 года
Дата нараджэння 6 ліпеня 1880(1880-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці чэрвень 1965[1] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Уладзімір Святаполк-Чацвярцінскі[d]
Маці Марыя Ванда з Урускіх[d]
Муж Adam Tarnowski[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Армія Краёва
Род войскаў пяхота
Гады службы 1942-1945
Званне маёр
Бітвы/войны варшаўскае паўстанне
Узнагароды і званні Шаблон:Крыж Валечных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Тарноўская з князёў Святаполк-Чацвярцінскіх (1880, Міланава — 1965, Варшава, ПНР) — польская грамадская дзеячка.

Біяграфія

Нарадзілася ў Міланаве, у маёнтку бацькі Уладзіміра князя Святаполк-Чацвярцінскага, удзельніка студзеньскага паўстання і Марыі Ванды з графаў Урускіх. Выйшла замуж за дыпламата Адама графа Тарноўскага.

У час балканскіх войнаў і Першай сусветнай вайны працавала медсястрой. У час польска-савецкай вайны была камендантам аддзела Польскага Чырвонага Крыжа. Пасля вайны працавала ва ўрадзе Польскага Чырвонага Крыжа.

У 1942 годзе арыштаваная. Пасля звальнення ўступіла ў канспірацыю, атрымала чын паручніка Арміі Краёвай, у верасні 1944 года чын маёра. У час Варшаўскага паўстання дзякуючы высокай грамадскай пазіцыі і вопыту была дэлегатам у перамовах аб эвакуацыі грамадскага насельніцтва, а таксама капітуляцыі. У 1945 годзе была арыштавана камуністычнай міліцыяй па абвінавачванні ў калабарацыянізме з немцамі, затрымлівалася адзін месяц у Олькушу.

У 19461958 гадах прабывала за мяжой. Вярнулася, памерла ў Варшаве.

У 2002 годзе апублікавалі яе ўспаміны (Maria Tarnowska, Wspomnienia, KAW, 2002, ISBN 83-88072-49-8).

Бібліяграфія

  • Norman Davies, Powstanie '44, Wydawnictwo Znak, Kraków 2004, ISBN 83-240-0459-9, s. 448.
  • Władysław Bartoszewski, 1859 dni Warszawy, Wydawnictwo Znak, 2008.

Спасылкі


  1. а б http://www.wmpp.org.pl/pl/galeria-medalistek/77-medalistki/133.html
  2. а б http://id.loc.gov/authorities/no2002091969 Праверана 27 ліпеня 2022.
  3. https://www.worldcat.org/identities/containsVIAFID/9519932 Праверана 27 ліпеня 2022.