Галіна Пятроўна Крываблоцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Пятроўна Крываблоцкая
Фатаграфія
На адкрыцці юбілейнай выставы Леаніда Шчамялёва ў Галерэі Савіцкага, Мінск, 28 снежня 2013
Імя пры нараджэнні Галіна Пятроўна Маркавец
Дата нараджэння 26 ліпеня 1953(1953-07-26) (70 гадоў)
Месца нараджэння в. Янкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастачка
Вучоба Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Заступнікі Віктар Маркавец
Уплыў Павел Масленікаў, Анатоль Бараноўскагі, Міхась Раманюк
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галіна Пятроўна Крываблоцкая (26 ліпеня 1953, в. Янкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. 3 1976 г. працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1993 г. выкладчык Беларускага каледжа мастацтваў. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1985).

Творы Г. П. Крываблоцкай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі Я. Купалы (Мінск), Музеі беларускай культуры ў г. Гайнаўка (Польшча), Палацы культуры г. Бярдзічаў (Украіна), у прыватных зборах у ЗША, Індыі, Германіі і інш.

Зноскі

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.492
  • Крываблоцкая Галіна Пятроўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 625—626.

Спасылкі