Ігнат Габрыэлевіч Булгак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Габрыэлевіч Булгак
Ігнат Булгак. Партрэт працы Яна Дамеля, 1838
Ігнат Булгак. Партрэт працы Яна Дамеля, 1838
Герб «Сыракомля»
Герб «Сыракомля»
маршалак шляхты Бабруйскага павета

Нараджэнне 1798(1798)
Смерць 1848(1848)
Род Булгакі
Бацька Габрыэль Булгак
Маці Фартуната Булгак
Жонка 1) Ізабэла Юзафаўна Слізень; 2) Тэрэза Юзафаўна Слізень
Дзеці Гл. у тэксце
Адукацыя
Бітвы Вайна 1812 года

Ігнат Габрыэлевіч Булгак (1798 — 1848[1]) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская Імперыя), бабруйскі павятовы маршалак.

Заснавальнік палацавага комплексу Булгакаў у Жылічах[2].

Паходжанне

У 1785 г. Габрыэль Булгак, бацька Ігната, ажаніўся з Фартунатай Булгак, далёкай сваячаніцай з паралельнай галіны роду[1]. Гэты шлюб аб’яднаў род Булгакаў, а сукупную зямельную ўласнасць і капіталы сям’і, у тым ліку матчын пасаг — сядзібу ў Жылічах — успадкаваў Ігнат Булгак. Умовай атрымання спадчыны было заканчэнне ім універсітэта[1].

Біяграфія

Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт. Пасля ўдзельнічаў у вайне 1812 года і разам з рускай арміяй дайшоў да Парыжа[2].

Актыўна займаўся палітыкай, займаў пасады лідскага ротмістра і бабруйскага павятовага маршалка[2].

Будаўніцтва палаца Булгакаў

Падчас знаходжання ў Парыжы ў Ігната Булгака была магчымасць палюбавацца шэдэўрамі французскай архітэктуры. Акрамя таго ён сабраў нядрэнную калекцыю карцін вядомых еўрапейскіх майстроў. Пасля вяртання дадому, Ігнат змог ужыць увесь атрыманы вопыт. Ён арганізаваў паспяховую і эканамічна граматную гаспадарку плошчай да 30 га, а таксама пачаў будаўніцтва прыгожага палаца[2].

Сям’я

Партрэт жонкі Тэрэзы са Слізняў. Ян Дамель, 1838

Ажаніўся з дачкой барысаўскага павятовага маршалка (1801—1803) Юзафа Мікалаевіча Слізеня Ізабэлай[1], а пасля яе хуткай смерці — з роднай сястрой першай жонкі Тэрэзай[3]. У выніку шлюбаў Ігнат Булгак не толькі стаў адзіным спадчыннікам усёй вялізнай маёмасці гэтага шляхецкага роду, але і здолеў заняць ганаровую пасаду свайго цесця[1].

Партрэт сына Юзафа Вітольда. Ян Дамель, 1838

Ігнат меў 5 сыноў і 4 дачкі, сярод іх малодшага сына Эдгара, які стаў спадчыннікам родавай сядзібы[2].

У 1838 годзе Янам Кшыштафам Дамелем у Мінску быў створаны сямейны трыпціх для Ігнація і Тэрэзы Булгак са старэйшым спадчыннікам Іосіфам Вітольдам[4].

Зноскі

Літаратура

  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.