Помнік Кацярыне II (Вільня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Кацярыне II
Помнік Кацярыне II
Помнік Кацярыне II
54°41′07″ пн. ш. 25°17′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Марк Мацвеевіч Антакольскі
Архітэктар Марк Мацвеевіч Антакольскі
Дата заснавання 10 верасня 1904
Дата пабудовы 1904
Дата скасавання 1915
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Кацярыне II — колішні віленскі помнік рускай імператрыцы Кацярыне Вялікай працы Марка Антакольскага.

Ідэя ўзвядзення помніка з’явілася ў сувязі са стогадовай гадавінай далучэння Паўночна-Заходняга края да Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Быў заснаваны спецыяльны камітэт, у які быў запрошаны ураджэнец Вільні, знакаміты скульптар Антакольскі, які ў 1900 пагадзіўся ўзяцца за выканання помніка. Яшчэ да сваёй смерці ў 1902 годзе Антакольскі паспеў вырабіць помнік і бронзавыя ўпрыгажэнні, якія былі найвышэйша адобраны. Вясной 1903 года помнік быў дастаўлены ў Вільню.

Помнік Кацярыне II у Вільні

Помнік быў вельмі вытанчаны і з’яўляўся адным з лепшых твораў таленавітага скульптара. Імператрыца была паказана стоячы, позірк яе скіраваны на ўсход, у левай працягнутай руцэ ў яе была дзяржава, а ў правай — скіпетр. Вышыня фігуры з падножкай складала каля 3 метраў, а вышыня ўсяго помніка — 8 метраў. Вага статуі складала 22 тоны, уключаючы п’едэстал — 33 тоны. На пярэднім баку п’едэстала было высечана залатымі літарамі «Императрица Екатерина Вторая», на супрацьлеглым баку быў высечаны вядомы дэвіз «Отторгнутое возвратихъ».

Манумент быў пастаўлены на Кафедральнай плошчы, пасля таго, як на сродкі мясцовага купца А. М. Піманава[1] былі праведзены дарагія работы па стабілізацыі падмурка. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 10 верасня 1904. На ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця манумента сабраліся ўсе вядомыя людзі Паўночна-Заходняга края, прысутнічаў таксама вялікі князь Міхаіл Аляксандравіч, малодшы брат Мікалая II. У сувязі з ўстаноўкай помніка было таксама праведзена агульнае добраўпарадкаванне раней запушчанай плошчы, быў разбіты сквер.

Помніку было не наканавана прастаяць доўга: у 1915 годзе, пры набліжэнні нямецкіх войскаў, ён быў дэмантаваны і эвакуіраваны ўглыб Расіі. Яго сляды згубіліся падчас Грамадзянскай вайны.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Председатели Вильнюсской старообрядческой общины. Книжница Самарского староверия (6 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2012. Праверана 28 кастрычніка 2012.

Спасылкі