Марк Мацвеевіч Антакольскі
Марк Мацвеевіч Антакольскі | |
---|---|
руск.: Марк Антокольский | |
| |
Імя пры нараджэнні | Мо́рдух Ма́тысавіч Антако́льскі |
Дата нараджэння | 2 (14) лістапада 1840 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня (9 ліпеня) 1902[2] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | скульптура |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | акадэмізм |
Вядомыя працы | Помнік Пятру I |
Уплыў на | Boris Schatz[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марк Мацве́евіч Антако́льскі (Мо́рдух Ма́тысавіч Антако́льскі; 21 кастрычніка (2 лістапада) 1843, Вільня, Расійская імперыя — 26 чэрвеня (9 ліпеня) 1902, Франкфурт-на-Майне, Германская імперыя) — знакаміты скульптар-рэаліст, у 1871 акадэмік, прафесар скульптуры з 1880.
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Марк Мацвеевіч Антакольскі нарадзіўся ў Вільні. Прозвішча паходзіць ад назвы прыгарада Антокаль (літ.: Antakalnis, цяпер адзін з раёнаў горада).
Ён быў малодшым, сёмым, дзіцем ў яўрэйскай сям’і. Яго бацькі былі людзьмі небагатымі і вельмі рэлігійнымі. Яшчэ хлопчыкам Антакольскі маляваў усюды, дзе толькі мог — на стале, на сценах. Бацькі ставіліся рэзка негатыўна да захаплення сына. Але, калі хлопчык падрос, яго аддалі ў навучанне да разьбяра па дрэве. Аб таленавітым чалядніку даведалася жонка віленскага генерал-губернатара У. І. Назімава Н. А. Назімава — вядомая заступніца мастацтваў. Дзякуючы яе хадайніцтву будучага вялікага скульптара прынялі ў Акадэмію мастацтваў (яму было дазволена наведваць вольным слухачом скульптурны клас).
У 1864 годзе Антакольскаму быў прысвоены сярэбраны медаль за гарэльеф «Яўрэй-кравец», а ў 1868 годзе — залаты за гарэльеф «Скупы». Падчас вучобы ў Акадэміі Антакольскі не толькі ў дасканаласці авалодаў рускай мовай (дома гаварылі на ідыш), але і захапіўся расійскай гісторыяй і літаратурай. І першай вялікай яго працай стала статуя «Іван Грозны» (1870). Савет Акадэміі прысудзіў студэнту Марку Антакольскаму за «Івана Грознага» вышэйшую ўзнагароду — званне акадэміка. Вялікая княгіня Марыя Мікалаеўна , заступніца Акадэміі мастацтваў, прыйшла ў захапленне ад скульптуры і распавяла аб працы маладога мастака імператару Аляксандру II. Статуя зрабіла на цара велізарнае ўражанне, і ён набыў яе для Эрмітажа за 8 тысяч рублёў (па тых часах велізарная сума).
Сталыя гады
[правіць | правіць зыходнік]У 1871 годзе, пасля заканчэння Акадэміі, Антакольскі з’язджае ў Рым і Парыж. У той час гэта была звычайная для выпускнікоў Акадэміі мастацтваў практыка. Лічылася, што будучыя скульптары і жывапісцы павінны акунуцца ў культурную атмасферу і ўбачыць работы класікаў у арыгіналы. У Рыме Антакольскі працаваў над статуяй Пятра I, задуманай яшчэ ў Расіі. Гэтую працу ён выслаў у Санкт-Пецярбург. У гэты ж час Антакольскага абралі членам-карэспандэнтам Парыжскай акадэміі. У 1878 годзе ён паказаў свае новыя працы на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы і атрымаў яе вышэйшую ўзнагароду і французскі Ордэн Ганаровага легіёна. Неўзабаве яго абралі ганаровым членам многіх заходнееўрапейскіх акадэмій: Венскай, Берлінскай, Лонданскай і іншых.
У 1889 у скульптар стварае статую «Нестар-летапісец». У 1891 годзе ён завяршае яшчэ дзве працы: маёліка «Яраслаў Мудры» і бронзавую статую «Ярмак».
Памёр Антакольскі ў Франкфурце-на-Майне (па іншых крыніцах — у горадзе Бад-Хомбург) і быў пахаваны ў Пецярбургу на Праабражэнскіх яўрэйскіх могілках .
Антакольскі шмат пісаў, вядомыя яго артыкулы па пытаннях мастацтва ў «Санкт-Пецярбургскіх ведамасцях », «Неделе», часопісе «Мастацтва і мастацкая прамысловасць», у «Весніку Еўропы » ў 1887 апублікаваная яго «Аўтабіяграфія», незадоўга да смерці напісаў раман «Бэн-Ізак» — хроніку з яўрэйскага жыцця.
Пад рэдакцыяй У. В. Стасава і з яго вялікай прадмовай пасля смерці скульптара была выдадзена кніга "Марк Мацвеевіч Антакольскі. Яго жыццё, творчасць, лісты і артыкулы "(Санкт-Пецярбург — Масква, 1905).
Унучаты пляменнік М. М. Антакольскага — вядомы паэт Павел Антакольскі .
-
Фота М. Антакольскага, канец 1890-х гадоў.
-
Фота М. Антакольскага
-
Фота М. Антакольскага
-
Фота М. Антакольскага ў яго парыжскай студыі
Зноскі
- ↑ Антокольский Марк Матвеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 1 лютага 2018.
- ↑ RKDartists Праверана 1 лютага 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Э. В. Кузнецова. М. М. Антокольский. Жизнь и творчество. Москва, 1989.
- Olga Litvak. Rome and Jerusalem: The Figure of Jesus in the Creation of Mark Antokol’skii // The Art of Being Jewish in Modern Times. Eds. Barbara Kirshenblatt-Gimblett and Jonathan Karp. Philadelphia, University of Pennsylvania Press, 2007 (Jewish Culture and Contexts),
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Антокольский, Марк Матвеевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Антокольский Марк (Мордух) Матвеевич. Биография и творчество Архівавана 26 жніўня 2009. (руск.)
- М. М. Антокольский в Абрамцеве Архівавана 21 жніўня 2009. (руск.)
- Марк Мацвеевіч Антакольскі у бібліятэцы «Старацель» (руск.)
- Фото надгробия Архівавана 13 студзеня 2013. (руск.)
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 1902 годзе
- Памерлі ў Гесэне
- Пахаваныя на Праабражэнскіх яўрэйскіх могілках
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1843 годзе
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары XIX стагоддзя
- Скульптары Расійскай імперыі
- Скульптары Расіі
- Постаці Таганрога
- Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў