Мальтыйскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:08, 22 красавіка 2022, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Картка ўніверсітэта |назва = Мальтыйскі ўніверсітэт |скарачэнне = |эмблема = University of Malta Coat of Arms.svg |выява = Uni-20malta.jpg |арыгінал = {{lang-mt| L-Università ta' Malta}} |міжназва = |ранейшае = |дэвіз = |заснаваны = 1592...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Мальтыйскі ўніверсітэт
мальт.: L-Università ta' Malta
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва мальт.: L-Università ta' Malta
Заснаваны 1592
Год рэарганізацыі 1937
Студэнты 11 500[1]
Размяшчэнне Мсіда
Сайт um.edu.mt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мальтыйскі ўніверсітэт (мальт.: L-Università ta' Malta) — мальтыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мсіда.

Гісторыя

Папярэднікам універсітэта быў Мальтыйскі калегіум, заснаваны ордэнам езуітаў у 1592 годзе. Пасля выгнання езуітаў з Мальты у 1768 годзе, калегіум перайшоў ва ўласнасць Мальтыйскага Ордэна, і ў 1769 годзе гросмайстрам Мануэлем Пінту дэ Фансекай быў заснаваны ўніверсітэт. У 1798 годзе Напалеон Банапарт заваяваў Мальту, універсітэт быў зачынены. У 1800 годзе англічане занялі Валету сваімі войскамі, востраў стаў брытанскім пратэктаратам. Універсітэт быў адноўлены пад кіраўніцтвам сэра Аляксандра Бола, губернатара Мальты. У 1938 годзе кароль Георг VI пераназваў навучальную ўстанову ў Мальтыйскі каралеўскі ўніверсітэт. Слова "каралеўскі" было выдалена з назвы ўніверсітэта, калі Мальта стала рэспублікай у 1974 годзе.

Структура

  • Факультэт архітэктуры і цывільнага будаўніцтва
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт мастацтва
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт медыцыны і хірургіі
  • Факультэт педагогікі
  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт тэхнічных навук
  • Факультэт хірургічнай стаматалогіі
  • Факультэт эканомікі і права

Зноскі

Спасылкі